Інгушская аўтаномная вобласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР, якая існавала ў 1924—1934 гадах.

Цэнтр — горад Уладзікаўказ.

Гісторыя Інгушская аўтаномная вобласць была ўтворана 7 ліпеня 1924 года з Інгушскай нацыянальнай акругі скасаванай Горскай АССР. Цэнтрам вобласці быў прызначаны горад Уладзікаўказ, які не ўваходзіў у склад вобласці, меў статус аўтаномнага горада і з'яўляўся таксама цэнтрам Паўночна-Асецінскай аўтаномнай вобласці.

З 16 кастрычніка 1924 года Інгушская аўтаномная вобласць у складзе Паўночна-Каўказскага края.

15 студзеня 1934 года Інгушская аўтаномная вобласць была аб'яднана з Чачэнскай аўтаномнай вобласцю ў Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.

Адміністрацыйны падзел Першапачаткова вобласць была падзелена на 3 раёны: Ачалукскі (сяло Пседах), Горны (сяло Ахкі-Юрт) і Назранаўскі.

8 сакавіка 1926 года Ачалукскі раён быў перайменаваны ў Пседахскі, а Горны раён падзелены на Галашкінскі і Прыгарадны (г. Уладзікаўказ).

Станам на 1 кастрычніка 1931 года ў склад вобласці ўваходзілі чатыры раёны: Галашкінскі раён — сяло Галашкі, Назранаўскі — сяло Назрань, Прыгарадны — горад Арджанікідзэ, Пседахскі — сяло Пседах.

Насельніцтва Паводле вынікаў усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года насельніцтва вобласці складала 75 133 чал.

Нацыянальны склад насельніцтва размяркоўваўся наступным чынам: Нацыянальнасць Насельніцтва, чал. Доля ад агульнага насельніцтва, % Інгушы 69 930 93,1 Чачэнцы 2572 3,4 Рускія 922 1,2 Асеціны 317 0,4

Спасылкі Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел РСФСР Аўтаномная вобласць Інгушэція

Катэгорыя:Аўтаномныя вобласці РСФСР Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1934 годзе