Мікалай Мікалаевіч Бекман (; — ) — дзяржаўны службовец, землеўласнік.
Біяграфія Паходзіў абруселага роду шведскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і барона Мікалая Мікалаевіча Бекмана (1842—1897), памешчыка Палтаўскай губерні, Ганны Іванаўны Крамаравай (1845—1919). Меў сястру Кацярыну (у шлюбе Ляпнінская; 1846—1930)Бекман Николай Николаевич .
Скончыў Царскасельскі ліцэй у Пецярбургу і Пятроўска-разумоўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве.
Памешчык, валодаў вёскай Янаўка Клімавіцкага павета. Ляснічы ва ўгоддзях князёў Мяшчэрскіх. Апошні клімавіцкі павятовы маршалак у 1911—1916 гадах. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў аграномам у Рослаўлі.
Сям’я У першым шлюбе з графіняй Аленай Сямёнаўнай з Бонч-Асмалоўскіх (1863—1908), дачкой Сямёна Сямёнавіча Бонч-Асмалоўскага (1832—1905) і Юліі Іванаўны з Бонч-Бруевічаў. Дзеці: Мікалай (1890—1984), Георгій (1902—1907), Сяргей (1895—1938). Ягоны ўнук савецкі і расійскі ўльтракансерватыўны палітычны дзеяч Сяргей Эрвандавіч Кургінян. Марыя (1892—1928), Вольга (па мужу Федаровіч) (1898—1945).
У другім шлюбе з баранесай Марыя Мікалаеўна з Мяшчэрскіх (у першым шлюбе фон ). Да рэвалюцыі сям’я жыла ва ўласным асабняку ў Клімавічах, пазней сям’ю перасялілі ў невялікі ўбогі домік на ўскраіне горада.
Спасылкі