Ян Міхаіл Юзаф Забела (нар. каля 1788 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», які карыстаўся графскім тытутам. Нарадзіўся ў сям’і Сымона, кашталяна менскага, і Барбары Крыштафаўны Завіша.

Ахрышчаны 25 снежня 1788 года ва Уздзенскім касцёле.

Ад’ютант-паручнік генерала брыгады Стэфана Грабоўскага (дыплом Фрыдрыха-Аўгуста ад 6 красавіка 1809), капітан войскаў полскіх (патэнт князя Юзафа Панятоўскага ад 16 снежня 1809). Маршалак павятовы ігуменскі ў 1823—1826 гадах.

Паводле падзелу атрымаў маёнтак Пшчолка з в. Лявонавічы Ігуменскага павета (з 209 муж. падданымі), жыў у маёнтку Каменка Ігуменскага павета (1832). З братам Антоніем валодаў маёнткам Дурынічы (са 150 падданымі) і застаўным маёнткам Цялякава (з 237 падданымі) (1833). Разам з братам вёў супраць Асяцімскай працэс аб межах маёнткаў, вызвалены з-пад адказнасці за парубку лесу (1847). У тым жа годзе у Бабруйскім павятовым судзе вёў працэс супраць брата Антонія.

Узнагароды Кавалер ордэна Ганаровага Легіёна (патэнт ад 11.10.1812).

Сям’я Жонка Юзэфа Брэская (1-ы муж генерал-маёр граф Казімір-Аляксандр Завіша). Дзеці: Ігнат (Вінцэнт Ігнат). Ахрышчаны 23 студзеня 1924 ва Уздзенскім касцёле.

Літаратура

Міхаіл Сямёнавіч