Івон Тадэвуш Янавіч Завіша (каля 1790 — пасля 4 студзеня 1839) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Завіша герба «Лебедзь», які карыстаўся графскім тытутам. Нарадзіўся ў сям’і Яна Кароля, палкоўніка войскаў літоўскіх, і Тэрэзы са Свентарэцкіх.
Ахрышчаны 27 кастрычніка 1790 года ў Халуйскай царкве.
Маршалак павятовы ігуменскі ў 1817—1820 гадах.
Валодаў маёнткамі Сяргеевічы (225 муж. падданых) і Жорнаўка (1130 муж. падданых) Ігуменскага павета.
У 1817 годзе рабіў вывад шляхецтва, у 1832 — судалучэнне.
Памёр пасля 4 студзеня 1839 года.
Сям’я У шлюбе з графіняй Валерыяй з Завішаў, дачкой Казіміра Аляксандра Завішы, генерал-маёра расійскіх войскаў. Дзеці: Ян Крыштоф Самуэль Казімір Ксаверый (1822—1887), вядомы археолаг і філантроп. Тэрэза, у шлюбе з графам Равускім. Памёрла незадоўга да 17 снежня 1844 года ў Вісбадэне (княства Насау).
Меў пляменніка (па сястры Юстыне-Юдыце), Ігната Завішу, які меў намер паступаць на службу ў Лубенскі гусарскі полк (1834).
Літаратура