Чырвоная армія Японіі () — леварадыкальная тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічала з 1971 па 2001 год. Штаб-кватэра знаходзілася ў Ліване.

Самым вядомым тэрактам арганізацыі лічыцца бойня ў аэрапорце Лод, калі 3 члены Чырвонай арміі Японіі, выкарыстоўваючы аўтаматычнаю зброю, учынілі страляніну ў аэрапорце ізраільскага горада Лод (цяпер аэрапорт імя Бэн-Гурыёна), у выніку тэракту 26 чалавек загінулі і 72 былі параненыя.

Арганізацыя была распушчана ў 2000 пасля арышту заснавальніцы тэрарыстычнай арганізацыі Фусака Сігэнобу ў Такацукі.

Спасылкі Encyclopedia > Japanese Red Army Urgent Action: Free Shigenobu Now! Stop oppression to alleged JRA supporters! Японская Чырвоная Армія Радыкальная ідэалогія і самурайскія традыцыі

Катэгорыя:Тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі Японіі