Ігнат Акінфавіч Іваноўскі (1807—1886) — юрыст, педагог, заслужаны прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X—XIX стагоддзі: энцыкл. даведнік. Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 439..
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў 1807.
Пасля заканчэння з залатым медалём Мінскай гімназіі, вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе атрымаў дзве ўзнагароды — за сачыненне на лацінскай мове і за сачыненне «Аб станаўленні злачынства» на польскай мове. Па заканчэнні універсітэта ў 1826 годзе, са ступенню кандыдат правоў, ён быў прызначаны выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў Віленскую гімназію, але неўзабаве адпраўлены ў Імператарскі Маскоўскі універсітэт — дасканаліцца рускай мове. Затым вучыўся ў Прафесарскім інстытуце пры Дэрпцкім універсітэце (1828—1832). 30 снежня 1833 паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю «Die libera mercatura»Iwanowski, Ignatius. De libera mercatura, capita duo, quibus de bilancia mercatoria, interdictis ac portoriis agitur : Dissertatio inauguralis, quam, peracto examine diplomatico, consensu et auctoritate amplissimi jurisconsultorum ordinis in Universitate Caesarea Litterarum Dorpatensi, ad gradum doctoris iuris legitime obtinendum conscripsit, et loco consueto publice defendet. (у дысертацыі яго нацыянальнасць была пазначана як «lithuanus»). Пасля гэтага быў адпраўлены ў Германію і на працягу двух гадоў, якія прайшлі пераважна ў Берліне, наведваў лекцыі Фрыдрыха Карла фон Савіньі, Жуля Мішле і іншых знакамітых выкладчыкаў Берлінскага ўніверсітэта таго перыяду.
У 1835 годзе Іваноўскі вярнуўся ў Расійскую імперыю і пасля чытання пробнай лекцыі «Кароткі погляд на навуку дыпламатыі наогул» быў прылічаны да Санкт-Пецярбургскага універсітэта; з 1836 года — экстраардынарны прафесар, з 1837 года — ардынарны прафесар універсітэта па кафедры агульнанароднага права і дыпламатыі. Акрамя міжнароднага права Іваноўскі чытаў шмат гадоў дзяржаўнае права асноўных еўрапейскіх дзяржаў. З 1857 года Іваноўскі знаходзіўся ў званні заслужанага прафесара.
Таксама ў 1840 і 1844-47 гадах працаваў цэнзарам. Даў дазвол на друк «Шляхціча Завальні» Яна Баршчэўскага.
Падчас закрыцця ўніверсітэта ў 1861—1863 гг. у сувязі са студэнцкімі хваляваннямі, быў сябрам, а затым старшынёй «Часовай камісіі», якая кіравала справамі ўніверсітэта.
У 1863 годзе ён быў абраны ў дэканы юрыдычнага факультэта.
Акрамя ўніверсітэта Іваноўскі выкладаў яшчэ ў Аляксандраўскім ліцэі палітычную эканомію і статыстыку (у 1837—1867 гг.), а таксама ў Пажскім корпусе і Школе гвардзейскіх падпрапаршчыкаў.
У 1870 годзе Іваноўскі пакінуў выкладанне і кіраўніцтва кафедры міжнароднага права перайшло да яго вучня, прафесара Ф. Мартэнса. У 1873 годзе Іваноўскі быў абраны ганаровым членам універсітэта.
Памёр .
Памяць Паводле ўспамінаў студэнта-юрыста Тадэвуша Баброўскага:Вельмі таленавіта і прывабна чытаў лекцыі паляк з Мінска Ігнат Іваноўскі, прафесар міжнароднага і еўрапейскага публічнага права. Апошняя чытаў у параўнанні і займальна. Красамоўны, дасціпны, добра дасведчаны ў сваёй спецыяльнасці, ён ажыўляў свае лекцыі масай гістарычных і дыпламатычных анекдотаў, а тэмы яго лекцый былі вельмі падазроныя па тым часе, таму трэба было шмат такту і хітрасці, каб гаварыць пра законы часоў імператара Мікалая і не спатыкацца, і або не ўпадаць у халопства, або не загаварыцца. Іваноўскі ўмеў пазбягаць гэтых зачэпак і быў вельмі папулярным прафесарам у студэнцкіх колах, а яго заняткі наведвалі натоўпы неюрыстаў […] Ён быў навуковым працаўніком, а не вучоным, па сваёй спецыяльнасці нічога не пісаў, таму што быў занадта рассеяны, але ў сваёй працы ён быў карысны, бо сваімі лекцыямі прыцягваў студэнтаў да вучобы, не шкадаваў парад і заахвочванняў для людзей працы, і ён быў вельмі дакладны. […] Яго вельмі любілі і паважалі не толькі студэнты, але і калегі ва ўсіх навуковых установах, дзе ён чытаў лекцыіIwanowski Ignacy. Polski Petersburg.. Ва ўспамінах яго вучняў адзначаўся бліскучы дар слова, якім валодаў Іваноўскі. Лацінскай мовай Іваноўскі валодаў як роднай.
Дом Іваноўскага ў Пецярбургу быў месцам частых сустрэч моладзі з літоўска-беларускіх земляў, бо ён быў адзіным прафесарам, які запрашаў да сябе студэнтаў. Былі там сярод іншых Язафат Агрызка, Аляксандар Аскерка і Баляслаў Свентарэцкі. Нядзельныя сустрэчы былі забаўляльнымі, і, як успамінаў Баброўскі, падчас гэтых сустрэч іх гаспадар танцаваў як маладзён ці граў у віст.
Навуковыя працы О началах постепенного усовершенствования государства: [Речь] / [Э. орд. проф. С.-Петерб. ун-та Ивановский]. Спб.,: Тип. Имп. Акад. наук, 1837. 15 с.
Разбор сочинений Д. И. Каченовского «О каперах и призовом судопроизводстве» // 25-е присуждение Демидовских наград.1856.
Краткий взгляд на науку дипломатии вообще // ЖМНП. Ч. IX. 1857.
Руководство по статистики европейских государств, для преподавания в военно-учебных заведениях. Речь на университетском торжественном акте 1857 г. СПб., 1857.
Статистика России, составленная профессором Ивановским для преподавания в Императорском Александровском лицее. 1851.
Курс международного права и дипломации, преподаваемой в Императорском Александровском лицее профессором доктором прав И. Ивановским. — Санкт-Петербург, 1860.
Государственное право важнейших иностранных государств: Записки лекций, чит. проф. Ивановским. — Санкт-Петербург, 1863.
Літаратура
Ивановский, Игнатий Иакинфович // Русский биографический словарь : в 25 томах. — СПб., 1897. — Т. 8: Ибак — Ключарев. — С. 5—6. Ивановский, Игнатий Иакинфович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1894. — Т. XIIa. — С. 758. Биографический словарь профессоров и преподавателей Императорского С.-Петербургского университета за истекшую третью четверть века его существования, 1869—1894 : В двух томах. — СПб., 1896. — С. 76-77. Ивановский, Игнатий Иакинфович // Э. А. Забродский, Э. А. Корнилович. Наследие профессорской мысли. — Минск : Право и экономика, 2012. — С. 53-58.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі Катэгорыя:Юрысты XIX стагоддзя Катэгорыя:Юрысты-міжнароднікі Катэгорыя:Юрысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу