Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў (УІКП)  — найстарэйшы прафсаюзны цэнтр Індыі. Быў створаны ў 1920 годзе. Дзейнасць прафсаюза цесна звязана з дзейнасцю Камуністычнай партыі Індыі.

У каланіяльнай Індыі барацьба УІКП за эканамічныя інтарэсы працоўных была цесна звязана з нацыянальна-вызваленчым рухам. Пасля таго, як Індыя атрымала незалежнасць, УІКП працягваў заставацца адным з вядучых прафцэнтраў краіны, нараўне з Індыйскім нацыянальным кангрэсам прафсаюзаў. УІКП - член Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў з 1945 года. Мае друкаваны орган - «Прафсаюзны рэкорд».

Згодна з папярэдняй статыстыкай Міністэрства працы Індыі, у 2013 годзе ва УІКП налічвалася 14,2 мільёна членаў.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прафсаюзы Індыі