Арон Лебедзеў (англ.: Aaron Lebedeff, ці , Гомель, Магілёўская губерня — , Нью-Ёрк, ЗШАAaron Lebedeff / Interment #127696 // Mount Hebron Cemetery.Залман Зільберцвайг. Слоўнік яўрэйскага тэатра. — Варшава, 1934. — том 2, слупок 1133—1135.) — яўрэйскі і спявак, аўтар слоў і мелодый да песень. Паходзіў з беларускіх яўрэяў.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і гандляра, які прадаваў адзенне. У дзяцінстве спяваў у хоры сінагогі з кантарам Борухам-Довідам, захапляўся тэатрам. Гандляваць у бацькавай краме ён не збіраўся, і ўцёк з дому разам з вандроўнай трупай. Быў падсобным работнікам, выконваў невялікія ролі (на расійскай мове), аб’ездзіў Менск, Бабруйск і іншыя гарады. Гэты калектыў распаўся, а Лебедзеў вярнуўся дамоў, выступаў у аматарскіх паказах, ужо на яўрэйскай мове. Іграў у пурымскай п’есе «Мэхірэс Ёсэф» — Продаж Іосіфа — адкрыў школу танцаў.
Увайшоў у яўрэйскую трупу Лейзера Бернштэйна, якая спынілася ў Гомелі. Спяваў у хоры, быў рабочым сцэны, касцюмерам, суфлёрам, затым першы раз у гэтай трупе выйшаў на сцэну — у ролі рабіна з п’есы «Дэр Баал-тэшувэ» Шомера. Выступаў у амплуа характарнага акцёра. Вандраваў па гарадах Усходняй Еўропы з рознымі калектывамі, у тым ліку ў трупе Абрама Фішзона. У 1912 годзе ў горадзе Мікалаеве на Украіне пазнаёміўся з акцёркай Рыўкай Шэхтман (Верай), якая стала яго жонкай. У тым самым годзе працаваў у Варшаве, дзе быў вядомы пад мянушкай «Дэр літвішэр комікер» (комік-літвак), да яго прыйшла слава. У 1912—1913 гг. працаваў у Лодзі ў тэатры Зандберга (Stary Teatr Wielki), потым зноў у Варшаве.
У Першую сусветную вайну быў мабілізаваны ў царскую армію, знаходзіўся ў Харбіне (1916 г.), дзе выступаў з канцэртамі для афіцэраў. Пасля рэвалюцыі і дэмабілізацыі зноў выступаў з трупай Фішзона, але справы не ішлі. Спяваў для супрацоўнікаў місіі амерыканскага Чырвонага Крыжа ў Кітаі (на расійскай, англійскай мове), пазней з жонкай адправіўся ў Японію.
У верасні 1920 г. разам з жонкай пераехаў у ЗША. У Нью-Ёрку 12 кастрычніка 1920 г. выканаў галоўную ролю ў паказе «Лёўка-маладзец» Волфа Шумскага на сцэне тэатра Барыса Тамашэўскага (ён назыаўся «Нацыянальным»). Дзякуючы бліскучаму выкананню, адразу стаў зоркай яўрэйскага тэатра ў Амерыцы. Шмат гадоў іграў кожны сезон у нью-ёркскім раёне яўрэйскіх тэатраў на Манхэтэне, галоўным чынам у Нацыянальным тэатры, акрамя таго, у Lawndale (Чыкага) і іншых тэатрах. У 1933 годзе разам з трупай Кеслера выехаў у турнэ па Амерыцы. Бываў у Еўропе, але тут ужо не выступаў.
У яго ролях шмат песень, як тады было прынята рабіць. Часта ён сам пісаў словы, знаходзіў мелодыю. Асобныя песні былі запісаны на пласцінках Brunswick Records.
У ЗША А. Лебедзеў сыграў у 35 мюзіклахŢurcanu, R.-C. Rumenye, Rumenye (1925) von Aaron Lebedeff (1863—1960) — zum jiddisch-rumänisch-russisch-englischen Sprach- und Kulturkontakt in einem Loblied auf Rumänien // Memoria Ethnologica, nr. 38-39 (an XI), Baia Mare, ian-iun 2011. — S. 36..
Памёр 8 лістапада 1960 г. Пахаваны побач са сваёй жонкай (памерла двума гадамі раней) у сектары яўрэйскіх акцёраў альянса на могілках Маўнт-Геброн у Куінсе (Нью-Ёрк).
Беларусь у творчасці песня «Слуцк, майн штэтэлэ» («Слуцк, маё мястэчка»)Aaron Lebedeff — Slutzk, Mein Shtetele // discogs.com.Brunswick matrix 810W-812W. Slutzk mein shtetele / Aaron Lebedeff // Discography of American Historical Recordings..
Спасылкі Aaron Lebedeff Vera Lebedeff
Катэгорыя:Яўрэйскія акцёры (ідыш) Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты