«Прыпяцкая праўда» — галоўная афіцыйная дзяржаўная газета Нараўлянскага раёна (орган Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў), заснаваная 23 студзеня 1932 г. і друкаваная ў Нароўлі (Беларусь, Гомельская вобласць)Невмержицкая, Л. Юбилей районной газеты — важное событие для всей Наровлянщины // Прыпяцкая праўда. — 2022, 22 студзеня. — № 3, — С. 4.. Па гістарычным прычынам некалькі разоў змяняла сваю назву. У час Другой сусветнай вайны ў 1941—1944 гг. газета часова спыніла выпуск нумароў. У 1963—1965 гг. газета не выдавалася па прычыне скасавання Нараўлянскага раёна, тэрыторыя якога ўвайшла ў склад Ельскага раёна. З адміністрацыйным аднаўленнем Нараўлянскага раёна 6 студзеня 1965 г., у красавіку 1965 г. зноў пачалося выданне сваёй раённай газеты ў Нароўлі — пад назвай «Прыпяцкая праўда». Тэматыка газеты — афіцыйна-палітычная, эканамічная і культурная: асвятляе галоўным чынам падзеі і працэсы, якія адбываюцца ў Нараўлянскім раёне і Беларусі. Друкуе таксама гісторыка-этнаграфічныя і побыта-дарадчыя артыкулы, літаратурныя і мемуарныя творы (у тым ліку, анекдоты); размяшчае ілюстрацыі (фатаграфіі, малюнкі і г.д.), прыватныя аб’явы, некралогі і інш. Выкарыстоўвае беларускую і рускую мовы артыкулаў, паведамленняў, літаратурных твораў і г.д. Выходзіць адзін раз на тыдзень. Мае свой сайт у Інтэрнэце. Дэвіз: «Раёнка — ваш компас у свеце гарачых навін!»Прыпяцкая праўда // belsmi.by.

Гісторыя Гістарычныя назвы: «За калектывізацыю» (1932—1938), «За бальшавіцкія перамогі» (1938—1952), «Сталінскі сцяг» (1952—1956), «Ленінская праўда» (1956—1962), «Прыпяцкая праўда» (з красавіка 1965 года).

Перыядычнае папяровае выданне было заснавана ў пасёлку Нароўля як афіцыйная газета Нараўлянскага раёна (орган Нараўлянскага райкама КПБ(б), Нараўлянскага выканкама і Нараўлянскага райпрафсавета) пад назвай «За калектывізацыю» — 23 студзеня 1932 г. выйшаў яе першы нумар. Спачатку выдавалася накладам да 60 экзэмпляраў, а яе першым рэдактарам стаў Рыгор Іванавіч ШаркоўНаровлянщина самобытная и современная. — Гомель, 2015. — С. 21.. Друкавалася раённая газета на абсталяванні рэдакцыі. Газета мела ў той час усяго дзве старонкі (адзін аркуш) і выдавалася выключна на беларускай мовеПрыпяцкая праўда. — 1934. — № 5; Прыпяцкая праўда. — 1935. — № 1, 5.. У архівах газеты не захавалася падрабязных звестак аб дзейнасці газеты да 1941 г.

У той перыяд публікацыі ў афіцыйнай газеце Нараўлянскага раёна адлюстроўвалі галоўныя працэсы ў савецкай дзяржаве: развіццё калектыўнага сельскай гаспадаркі ў СССР і БССР, першыя эканамічныя пяцігодкі краіны, дзейнасць камуністычнай партыі. Калектывізацыя ў Нараўлянскім раёне завяршылася ў 1938 г., таму для газеты была абрана новая назва — «За бальшавіцкія перамогі».

Калі ў чэрвені 1941 г. нямецка-фашысцкія войскі напалі на СССР, то кіраўніцтва Нараўлянскага раёна прыняло рашэнне спыніць выданне газеты і схаваць друкарскі станок да вяртання ў раён савецкіх войск, бо не было шмат магчымасцей эвакуіраваць матэрыяльныя рэсурсы. Аўрам Лаўрэнцевіч Кліменка і яго пляменнік, выконваючы распараджэнне раённага кіраўніцтва, закапалі друкарскае абсталяванне на яўрэйскіх могілках у Нароўлі. Але нейкім чынам пра гэта стала вядома нямецкім акупантам, якія прышлі ў Нароўлю ў жніўні 1941 г. Аўрама Кліменку прымусілі адкапаць усё, што ён схаваў.

Толькі ў снежні 1944 г., калі з Нароўлі былі выгнаны нямецка-фашысцкія акупанты, раённая газета аднавіла сваю працу і распавяла, як ідзе працэс гераічнага аднаўлення эканомікі і развіваецца культурнае жыццё Нараўлянскага раёна. У той час некалькі гадоў галоўным рэдактарам газеты быў Іван Філоненка.

Са снежня 1952 па ліпень 1956 г. газета выходзіла пад назвай «Сталінскі сцяг». А пазней, пасля смерці кіраўніка СССР Іосіфа Сталіна і афіцыйнага развянчання культу яго асобы ў СССР, была зацверджана новая для раённага перыядычнага выдання назва — «Ленінская праўда». У 1950-х гг. рэдакцыяй газеты кіраваў Майсей Дварэцкі. Была створана шырокая сетка сельскіх карэспандэнтаў па раёне, у лік якіх ўліваліся лепшыя прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і перадавікі сельскай гаспадаркі. Уласнага транспарту ў газеты не было, таму яе супрацоўнікі карысталіся папутным транспартам ці нават дабіраліся пешшу ў далёкія калгасы. У розныя гады ў газеце журналістамі працавалі пісьменнікі Давід Рыгоравіч Сімановіч і Іван Чыгрынаў, паэт Уладзімір Шпадарчук, журналістка Беларускага Радыё Валянціна Чайка і іншыя прыкметныя асобы«Прыпяцкая праўда» празднует День рожденияПартыко, О. «Прыпяцкая праўда» — надежный компас в мире новостей / О. Партыко // Прыпяцкая праўда. — 2026. — № 3. — 17 студзеня 2026. — С. 9..

25 снежня 1962 г. Нараўлянскі раён скасаваны, а яго тэрыторыя ўключана ў склад Ельскага раёна, таму ў Нароўлі было спынена выданне афіцыйнай раённай газеты. 6 студзеня 1965 г. зноў створаны Нараўлянскі раён — яго тэрыторыя вылучаецца са складу Ельскага раёна і Нароўля зноў атрымала статус райцэнтра. Таму ў красавіку 1965 г. раённая газета атрымлівае сваё «другое нараджэнне» і ўпершыню выходзіць пад назвай «Прыпяцкая праўда» (орган Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў), якое яна мае дагэтуль. Галоўным рэдактарам штонядзельнага выдання быў прызначаны Павел Бозікаў. У 1966 г. у нараўлянскай газеце «Прыпяцкая праўда» працавала літаратурным супрацоўнікам Святлана Аляксандраўна Алексіевіч (нар. 1948 г.), будучая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015).

Пасля Паўла Бозікава, з 1969 да 1980 г., выданнем кіраваў Георгій Даўгіцкі. Вялікі ўклад у стварэнне газеты ўнеслі журналісты Валянціна Шынкевіч, Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (нар. 1957) і Віктар Гузік, адказны сакратар Юліян Новік, карэктар Людміла Зязётка, фотакарэспандэнты Марат Стораж і Ганна Тушынская і іншыя. Для многіх супрацоўнікаў раённая газета ў тыя часы стала першай прыступкай у журналісцкай дзейнасці і школай майстэрства. А для раённай адміністрацыі, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна газета ў сваю чаргу была важнай пляцоўкай для паведамленняў аб развіцці эканомікі, культуры і паляпшэнні быту гарадскага і сельскага насельніцтва Нараўляншчыны, ушанаванні ветэранаў вайны і заслужаных асоб.

У канцы 1980 — пачатку 1990-ых гг. газета надзяляла шмат увагі мерапрыемствам па ліквідацыі наступстваў Катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (у 1986 г.), а таксама зменам палітычнага і эканамічнага ладу краіны пасля самароспуску СССР у 1991 г., атрыманнем Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту і пераходу да новых, капіталістычных адносін у грамадстве.

Пачаткова рэдакцыя і друкарня месціліся ў Нароўлі на плошчы Леніна, а з 1978 года ў будынку №5 на вуліцы МакаранкіНевмержицкая, Л. Юбилей районной газеты — важное событие для всей Наровлянщины / Л. Невмержицкая // Прыпяцкая праўда. — 2022, 22 студзеня. — № 3, — С. 4.. У цяперашні час газета друкуецца ў КПУП «Калор», а штатнымі супрацоўнікамі газеты з’яўляюцца: галоўны рэдактар; намеснік галоўнага рэдактара; карэктар; два карэспандэнты; рэдактар інтэрнэт-рэсурсу і аператары электроннага набору і вёрсткі; фотакарэспандэнт; галоўны бухгалтар. Адным з карэспандэнтаў газеты працуе Васіль Васілевіч Чайка (нар. у 1965 г.), мясцовы школьны настаўнік, краязнавец і арганізатар музеяў.

У апошнія гады на першай паласе папяровай газеты з’явіўся анонс публікуемых артыкулаў, палосныя рубрыкі, усё часцей выходзіць аўтарская калонка. Газета таксама стварыла свой сайт у Інтэрнэце, які карыстаецца папулярнасцю не толькі ў мясцовых жыхароў, але і далёка за межамі Нараўлянскага раёна.

23 студзеня 2022 г. міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Барысавіч Пярцоў афіцыйна павіншаваў газету з 90-годдзем«Прыпяцкай праўдзе» — 90!.

12 ліпеня 2023 г. рэдакцыю газеты афіцыйна наведаў старшыня Нараўлянскага райвыканкама Уладзімір Пятровіч Антоненка, каб абмеркаваць з калектывам рэдакцыі пытанні працы самой рэдакцыі, а таксама будаўніцтва, рамонту дарог у Нароўлі, захавання мясцовых помнікаў культуры, добраўпарадкавання, адказнасці жыхароў горада, адносіны кіраўнікоў арганізацый і адказных службаў да публікуемых у газеце крытычных матэрыялаў і многае іншае.

Рэдактары Адказнымі / галоўнымі рэдактарамі газеты былі: з 23 студзеня 1932 — ? — Рыгор Іванавіч Шаркоў, адказны рэдактар 1934 — Васіль Конанавіч Аўдзюшын (1901—1972)За калектывізацыю: [газета]. — [месца друку : Нароўля (БССР)]. — 1934. — № 5., адказны рэдактар 1935 — (выконаў абавязкі адказнага рэдактара) Б. ГазманЗа калектывізацыю: [газета]. — [месца друку : Нароўля (БССР)]. — 1935. — № 1, 5. 1936 — Е. П. ПрусакЗа калектывізацыю: [газета]. — [месца друку : Нароўля (БССР)]. — 1936. — № 70, 145., адказны рэдактар 1940-ыя гг. — Іван Філоненка, 1950-ыя — Майсей Дварэцкі 1965—1969 — Павел Бозікаў 1969—1980 — Георгій Даўгіцкі 1980—1988-? — Мікалай П. КохнаПрыпяцкая праўда. — 5 мая 1987. — № 53; Прыпяцкая праўда. — 23 красавіка 1988. — № 49. Мікалай Чэпікаў ?-1994-? — (выконваў абавязкі) Юліян Новік, адказны сакратар, загадчык аддзела сельскага жыццяПрыпяцкая праўда. — 19 красавіка 1994. — № 28.Невмержицкая, Л. Юбилей районной газеты — важное событие для всей Наровлянщины / Л. Невмержицкая // Прыпяцкая праўда. — 2022, 22 студзеня. — № 3, — С. 4. ?-1994—1995-? — Л. Я. КавалеўскіПрыпяцкая праўда. — 19 ліпеня 1994. — № 30; Прыпяцкая праўда. — 21 студзеня 1995. — № 6. А. Карпенка Уладзімір Крыжаноўскі 2000—? — Алена Крупа Валянціна Варанцова Алена Румянцава Іван Валянцінавіч ГрушэўскіНевмержицкая, Л. Иван Грушевский: Беларусь стала родной / Л. Невмержицкая // Прыпяцкая праўда. — 2024, 30 сакавіка. — № 12, — С. 1.Грушевский, И. В память о редакторе наровлянской районки Сергее Коноводе / И. Грушевский // Прыпяцкая праўда. — 2024, 18 студзеня. — № 3, — С. 7. ?-2012—2014 — Сяргей Васілевіч Канавод (27.09.1971—19.03.2014)Сергей КоноводСергей КоноводВ Наровле планируют открыть новый туристический маршрутЖурналисты постараются донести нюансы диалога с Президентом до читателейГрушевский, И. В память о редакторе наровлянской районки Сергее Коноводе / И. Грушевский // Прыпяцкая праўда. — 2024, 18 студзеня. — № 3, — С. 7., галоўны рэдактар (2014?)-2015— 25 лістапада 2021 — Наталля Аляксандраўна ЛапацінаПрыпяцкая праўда. — 2015. — № 37; 2021. — № 47., галоўны рэдактар з 26 лістапада 2021 — Міхаіл Валер’евіч Шаўчэнка (нар. 1998), галоўны рэдактарПрыпяцкая праўда. — 2021. — № 48. — С. 2..

Адрас Установа «Рэдакцыя газеты „Прыпяцкая праўда“» — 247802, Беларусь, Гомельская вобласць, г. Нароўля, вул. Макаранкі, д.5. [email protected], [email protected]

сайт газеты «Прыпяцкая праўда» — narovlya.by/

Крыніцы

Літаратура Наровлянщина самобытная и современная / под общ. ред., пред. В. В. Шляги. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2015. — 119 с. Наровля и Наровлянский район / сост.: Н. В. Кузьменкова, Н. И. Данильченко, С. В. Коновод. — Мозырь : Колор, 2005. — 25 с. Наровлянский район: рекламное издание на русском и английском языках / автор текста В. Минков. — Гомель : редакция газеты «Гомельская правда», [б. д.]. — 26 с. Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П. Рабянок, К. Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с. Невмержицкая, Л. Юбилей районной газеты — важное событие для всей Наровлянщины / Л. Невмержицкая // Прыпяцкая праўда. — 2022, 22 студзеня. — № 3, — С. 4. Партыко, О. «Прыпяцкая праўда» — надежный компас в мире новостей / О. Партыко // Прыпяцкая праўда. — 17 студзеня 2026. — № 3. — С. 9.

Спасылкі Гісторыя газеты «Прыпяцкая праўда» празднует День рождения Прыпяцкая праўда // belsmi.by

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Нароўля Катэгорыя:Нараўлянскі раён Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове