«Вікторыя» — беларускі жаночы баскетбольны клуб з горада Гродна.
Назвы Вікторыя-ВАР-ГДАУ (2002—2006) Вікторыя (2006—2025) Алімпія-моладзевая (з 2025)
Гісторыя Каманда «Вікторыя» была заснавана ў 2002 годзе па ініцыятыве Аляксандра Шымкавяка, які перад тым быў звольнены з пасады галоўнага трэнера гродненскай «Алімпіі». Каманда была сфарміравана з баскетбалістак, якія пакінулі разам з трэнерам «Алімпію» і юных выхавальніц Гродненскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву.
У кастрычніку 2002 года «Вікторыя» стала уладальнікам Кубка Беларусі. У студзені 2004 года Аляксандр Шымкавяк вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Алімпіі», а каманда «Вікторыя» стала фарм-клубам «Алімпіі».
Дасягненні Чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жанчын Бронзавы прызёр (2): 2002/2003, 2003/2004.
Кубак Беларусі па баскетболе сярод жанчын Чэмпіён (1): 2002. Сярэбраны прызёр (1): 2009.
Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 2002-03 Вышэйшая ліга 3 Уладальнік 2003-04 Вышэйшая ліга 3 4-е месца 2004-05 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 2005-06 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 2006-07 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 2007-08 Вышэйшая ліга 4 4-е месца 2008-09 Вышэйшая ліга 4 4-е месца Балтыйская жаночая баскетбольная ліга 2008/2009 — 15-е месца 2009-10 Вышэйшая ліга 6 Фіналіст Балтыйская жаночая баскетбольная ліга 2009/2010 — 7-е месца 2010-11 Вышэйшая ліга 8 Групавы этап Балтыйская жаночая баскетбольная ліга 2010/2011 — 11-е месца 2011-12 Вышэйшая ліга 6 н/у Балтыйская жаночая баскетбольная ліга 2011/2012 — першы этап 2012-13 Вышэйшая ліга 6 4-е месца Балтыйская жаночая баскетбольная ліга 2012/2013 — элітны раўнд 2013-14 Вышэйшая ліга 7 н/у 2014-15 Вышэйшая ліга 8 н/у 2015-16 Вышэйшая ліга 7 н/у 2016-17 Вышэйшая ліга 5 4-е месца 2017-18 Вышэйшая ліга 5 н/у 2018-19 Вышэйшая ліга 4 н/у 2019-20 Вышэйшая ліга 4 н/у 2020-21 Вышэйшая ліга 5 н/у 2021-22 Вышэйшая ліга 4 н/у 2022-23 Вышэйшая ліга 6 н/у 2023-24 Вышэйшая ліга 8 н/у 2024-25 Вышэйшая ліга 8 н/у 2025-26 Вышэйшая ліга 6 н/у
Трэнеры
Аляксандр Шымкавяк (2002—2004) Вікторыя Дацун (2004—2012) Валянціна Навойчык (2012—2019) Алена Скрабко (2019—2020) Вікторыя Дацун (2020—2022) Алена Скрабко (2022—2025) Вікторыя Дацун (з 2025)
Спасылкі Профіль на сайце belarus.russiabasket.ru Профіль на сайце eurobasket.com