Эн Элізабэт Эплбаўм (; нар. 25 ліпеня 1964, Вашынгтон) — амерыканская гісторык, пісьменніца і журналістка.

Прыезджая прафесарка практыкі ў Лонданскай школе эканомікі, член рэдакцыйнай калегіі часопіса The American Interest. У мінулым рэдактарка часопісаў The Economist і The Spectator, член выдавецкай рады The Washington Post. За працы па гісторыі Усходняй Еўропы, грамадзянскай супольнасці і камунізму неаднаразовая лаўрэатка журналісцкіх і пісьменніцкіх прэмій.

Біяграфія

Раннія гады Нарадзілася ў яўрэйскай рэфармісцкай сям’і ў ВашынгтонеThrough a (Communist) Looking Glass, Then and Now . Бацька, Харві М. Эплбаўм — супрацоўнік юрыдычнай фірмы, маці, Элізабэт (Блюм) Эплбаўм — працяглы час супрацоўніца мастацкай галерэі «Коркаран» у Вашынгтоне. Продкі бацькоў паходзяць з тэрыторыі сучаснай Беларусі, у маладосці Эплбаўм вывучала гісторыю іх эміграцыі ў ЗША.

У 1982 годзе скончыла прыватную квакерскую школу. У 1986 годзе атрымала падвоеную ступень бакалаўра з адзнакай summa cum laude ў Ельскім універсітэце па спецыяльнасцях «гісторыя» і «літаратура». Студэнткай правяла лета 1985 года ў Ленінградзе і лічыць, што гэта паездка сфарміравала яе цяперашнія погляды на свет. У 1987 годзе — ступень магістра Лонданскай школе эканомікі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны». У 1988 годзе пэўны час вучылася ў Оксфардскім універсітэце, але пакінула вучобу і перабралася ў Варшаву як карэспандэнтка часопіса «The Economist».

Журналісцкая кар’ера Працавала рэдактаркай у брытанскім кансерватыўным штотыднёвым часопісе «The Spectator», адначасова як сталы аглядальнік пісала ў «The Daily Telegraph» і «Sunday Telegraph», друкавалася таксама ў «The Independent».

У 1988 годзе перабралася ў Варшаву, як карэспандэнтка «The Economist». У 1990-я гады жыла паміж Варшавай і Лонданам. Як калумністка «The Economist» апублікавала шэраг артыкулаў пра грамадскія і палітычныя змены ва Усходняй Еўропе . У 1992 годзе кароткачасова была і рэдактаркай «The Economist».

У 2001—2005 гадах жыла ў Вашынгтоне, была членам выдавецкай рады «The Washington Post»; таксама пачала весці ўласную калонку ў «The Washington Post», што доўжыўся наступныя 17 гадоў.

У лістападзе 2019 года амерыканскі часопіс The Atlantic абвясціў, што Эплбаўм далучыцца да калектыву як журналістка-карэспандэнтка ў студзені 2020 года.

Акадэмічная кар’ера У гады жыцця ў Вашынгтоне (2001—2005) таксама была даследчыцай-памочніцай () у Амерыканскім інстытуце прадпрымальніцтва (мазгавым цэнтры па пытаннях рынкавай эканомікі) .

Па вяртанні ў Еўропу ў 2005 годзе, праз год стала даследчыцай у .

У 2011—2016 гадах стварыла і кіравала Пераходным Форумам () у (мазгавым цэнтры па пытаннях адукацыі і дэмакратыі). Сфера праектаў Эплбаўм у Legatum Institute ўключала даследаванні аспектаў дэмакратыі ў Іраку, Іране, Грузіі, Украіне, Малдове і іншых краінах. Таксама, у супрацоўніцтве з часопісам Foreign Policy стварыла «Лабараторыю дэмакратыі» (), вэб-праект, які сачыў за пераходам краін ад і да дэмакратыі, пазней ён перамясціўся з сайта Foreign Policy да часопіса The Washington Post (пад назвай «Дэмакратычная пошта», ). Акрамя гэтага, кіравала праектам «Па-за прапагандай» (), сфакусаваным на аналізе прапаганды і дэзынфармацыі ў XXI ст.

У 2016 годзе пакінула Legatum Institute праз змену пазіцыі інстытута па пытанні Brexit (пасля прызначэння CEO еўраскептычнай Філіпы Штраўд) і перайшла працаваць у Лонданскую школу эканомікі на пасаду прафесара Інстытута глабальных адносін (), кіравала праектам «Арэна» (), сфакусаваным на аналізе прапаганды ў XXI ст., восенню 2019 года перавяла праект у Агорскі інстытут Універсітэта Джонса Гопкінса.

Асабістае жыццё Жыве ў Варшаве. Вызнае хрысціянстваComment Is King by Virginia Heffernan, New York Times, 23.04.2009. . У 2013 годзе прыняла польскае грамадзянства.

У шлюбе з 1992 года з польскім палітыкам і дзяржаўным дзеячам Радославам Сікорскім, мае двух сыноў — Александэра і Тадэвуша.

Бібліяграфія

Applebaum, Anne (1994). Between East and West: Across the Borderlands of Europe. New York: Pantheon Books. 314 p. ISBN 0-679-42150-5. «Паміж Усходам і Захадам: Праз памежжа Еўропы», атрымала французскую прэмію Адольфа Бенцінка за еўрапейскі нон-фікшн ().From concentration camps to cotton. Untold histories of Russia and California revealed at Iconoclast this week. The Idaho Mountain Express, 23 березня 2005 Applebaum, Anne (2003). Gulag: A History. New York: Doubleday. 677 p. ISBN 0-7679-0056-1. «ГУЛАГ: Гісторыя», атрымала Пулітцэраўскую прэмію , а таксама брытанскую прэмію Дафа Купера ()Britain’s Duff-Cooper Prize: Past Winners. 2019 , апавядае пра гісторыю савецкай сістэмы канцэнтрацыйных лагераў і апісвае штодзённае жыццё ў лагерах. Applebaum, Anne (2011). Gulag Voices: An Anthology. New Haven: Yale University Press. 224 p. ISBN 978-0-300-17783-1. «Галасы ГУЛАГа: Анталогія» Applebaum, Anne (2012). Iron Curtain: The Crushing of Eastern Europe, 1944—1956. London: Allen Lane. 614 p. ISBN 978-0-713-99868-9. «Жалезная заслона: Разбурэнне Усходняй Еўропы, 1944—1956» Applebaum, Anne (2012). From a Polish Country House Kitchen: 90 Recipes for the Ultimate Comfort Food. San Francisco: Chronicle Books. 288 p. ISBN 1-452-11055-7. «З польскай дамашняй сялянскай кухні: 90 рэцэптаў максімальна камфортнай ежы». Applebaum, Anne (2017). Red Famine: Stalin’s War on Ukraine. London: Penguin Randomhouse. 466 p. ISBN 978-0-385-53885-5. «Чырвоны Голад: Вайна Сталіна супраць Украіны», атрымала другую для Эплбаўм прэмію Дафа Купера (Britain’s Duff-Cooper Prize), апавядае пра штучны голад 1932—1933 гадоў — Галадамор, якім савецкая ўлада мела на мэце знішчыць украінскую нацыю і ператварыць яе ў homo sovieticus. Applebaum, Anne (2020). Twilight of Democracy: The Seductive Lure of Authoritarianism. London: Allen Lane. 208 p. ISBN 978-0-241-41971-7. «Прыцемкі дэмакратыі: Спакуслівая хараство аўтарытарызму», апавядае пра заняпад дэмакратыі на Захадзе, і паступовы дрэйф да аўтарытарызму. Applebaum, Anne (2020). Matka Polka. Warszawa: Osnova. 320 s. ISBN 9788366275102. «Маці полька», аўтабіяграфічная кніга ў кантэксце «другой прыёмнай радзімы» Эплбаўм — Польшчы.

Выбраныя ўзнагароды

Duff Cooper Prize (2003) за кнігу «Gulag: A History» Пулітцэраўская прэмія (2004) за кнігу «Gulag: A History» Афіцэрскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2012). Медаль герцага Вестмінтарскага за ваенную літаратуру ад Каралеўскага аб’яднанага інстытута абарончых даследаванняў (2013) Duff Cooper Prize (2017) за кнігу «Red Famine» Прэмія Ліянэля Гелбера (2018) за кнігу «Red Famine» Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2019) за важкі ўклад ва ўшанаванне памяці ахвяр генацыду ўкраінскага народа — Галадамору 1932—1933 гадоў ва Украіне, падзвіжніцкую дзейнасць, скіраваную на асвятленне праўды пра Галадамор Ордэн княгіні Вольгі II ступені (2022) за значныя асабістыя заслугі ў умацаванні міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэльнасці Украіны, важкі ўклад у папулярызацыю Украінскай дзяржавы ў свецеУказ Президента України від 23 серпня 2023 року № 595/2022 «Про відзначення державними нагородами України»

Спасылкі

Эн Эплбаўм на Goodreads

Катэгорыя:Пісьменніцы ЗША