Ніканор Ульянавіч Койда (нар. , Мошкіўці, Андрушыўскі раён, Жытомірская вобласць, Украіна) — спецыяліст у вобласці гідраўлікі. Доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1967).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1947).
Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1955, у 1959—1967 — загадчык кафедры «Гідраўліка і цеплатэхніка», 1957—1960 — дэкан будаўнічага факультэта), Ленінградскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1970-х).
Бібліяграфія Определение гидравлического сопротивления пористого материала по его структуре : автореферат диссертации … каандидата технических наук / Н. У. Койда. — Ленинград, 1955. Теоретические основы расчета гидравлических сетей при сложных режимах работы : автореферат диссертации … доктора технических наук / Н. У. Койда. — Москва, 1965.
Літаратура Учитель, товарищ и друг : Койда Никанор Ульянович / Т. А. Власюк // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 92—95.
Катэгорыя:Дэканы будаўнічага факультэта БелДУТ Катэгорыя:Дэканы факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ Катэгорыя:Выкладчыкі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін