Мінскае гета — серыя афортаў Лазара Рана, прысвечаная Мінскаму гета і яго вязням. Захоўваецца ў калекцыі Дрэздэнскай карціннай галерэі.

Гісторыя

У 1950-х Лазар Ран пачаў серыю афортаў «Мінскае гета» і працаваў над ёй доўга і скрупулёзна. З аднаго боку вельмі складаная тэхніка патрабавала дакладнасці, а з іншай — тэма гэтага цыклу была настолькі асабістай, што кожная праца нараджалася ў пакутах. На серыю «Мінскае гета» ў Рана пайшло 20 гадоў. Афіцыйна пазначаецца, што даты стварэння серыі 1962—1972 гадыИстория Минского гетто .

У 1979 годзе пры садзейнічанні нямецкай мастачкі Леа Грундзік альбом гэтых гравюр быў набыты .

Апісанне

Сам мастак гэтага не сцвярджаў, але імаверна, што на выявах серыі сустракаюцца партрэты яго маці, жонкі, сястры і трох дзяцей, якія загінулі ў Мінскім гета«Минское гетто»: история Лазаря Рана — главного графика Европы, непризнанного на Родине .

Апісанне

Цыкл уключае 17 чорна-белых лістоў, выкананых у тэхніцы афорту.

Спіс афортаў (няпоўны)Главная тема Лазаря Рана :

Пекла У маліне Шчасліўчык Звар’яцелая Паэт Філосаф Музыка За калючым дротам Птушкі Ля ямы Ідуць Выратаванне. У партызан Расcтрэл Чакаюць У схроне Хворая маці

Выстаўкі

Толькі ў 1991 годзе афорты былі паказаны на выстаўцы ў мінскім Палацы культуры тонкасуконнага камбіната імя Ц. Я. Кісялёва. Пасля гэтага у канцы 90-х гадоў, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн зноў экспанавала гэтыя творы ў сваёй галерэі «Брама»МІШПОХА Іна Герасімава. «Галоўная тэма Лазара Рана» .

У ліпені 2014 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску працавала выстаўка, прысвечаная памяці Мінскага гета. Экспазіцыя складалася з мастацкіх работ Лазара Рана, прадстаўленых калекцыянерам Андрэем Філатавым, а таксама з экспанатаў Музея гісторыі і культуры яўрэяў БеларусіПамяти Минского гетто. В белорусской столице открылась выставка художника Лазаря Рана .

Літаратура

Лазарь Ран. Минское гетто [Изоматериал] = Lazar Ran. Minsk ghetto : графика, скульптура, живопись : альбом / (составители: И. Герасимова, А. Стребков; автор вступительной статьи И. Герасимова). — Минск: Кнігазбор, 2008. — ISBN 978-985-6852-70-4.

Катэгорыя:Мінскае гета Катэгорыя:Графіка Катэгорыя:Карціны беларускіх мастакоў