Аляксей Міхайлавіч Дандуко́ў-Карса́каў (;  — ) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Дандуковых-Карсакавых. Нарадзіўся ў сям’і Міхаіла Аляксандравіча Дандукова-Карсакава (1794—1869), віцэ-прэзідэнт Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук, і Марыі Мікіцічны з Дандуковых-Карсакавых (1803—1884).

Правадзейны стацкі саветнік, у званні камергера. Член смаленскага акруговага судаН. М. Корнева. К истории родов Дондуковых, Корсаковых и Дондуковых-Корсаковых.

У 1865/1866-1870 гадах маршалак шляхты Горацкага павета.

У 1870—1880-х гг. быў уладальнікам маёнтка Раманава Горацкага павета. Князь Аляксей Дандукоў-Карсакаў быў вядомы тым, што займаўся краязнаўчай дзейнасцю і ўдзельнічаў у працы Археалагічнага з’езду ў 1874 г. Пры ім пачалі будаваць у Раманаве мураваную царкву і адзін з сялян прывёз камень з незразумелымі надпісамі. У трэцім томе зборніка «Полацка-Віцебская даўніна» апублікаваў артыкул «Древний памятник „Волчьего хвоста“ в стране радимичей», спрабуючы расшыфраваць гэтыя надпісы Дондуков-Корсаков, А. М. Древний памятник «Волчьего хвоста» в стране радимичей / А. М. Дондуков-Корсаков // Полоцко-Витебская старина. — Витебск, 1916. — Вып. III. — С. 35-46.

Сям’я У шлюбе з 20 красавіка 1851 годаЦГИА СПб. ф.19. оп.124. д.726. с. 282. Метрические книги церкви при Главном управлении почт и телеграфов. з Вольгай Аляксееўнай Пяшчуравай, дачкой былога віцебскага губернатара А. М. Пяшчурава. Вольга была цудоўнай піяністкай.

Спасылкі

Катэгорыя:Павятовыя маршалкі горацкія Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі