Вуліца Дзяржынскага () — вуліца ў Барысаве, размешчаная ў гістарычным раёне Старабарысаў.

Гісторыя Гістарычна частка вуліцы ад рынку на захад, да Бярэзіны называлася Палынскай. Паводле П. Шпілеўскага, такую назву яна атрымала ад таго, што на гэтым месцы была глыбокая сажалка з палыном. Частка вуліцы ад рынку на ўсход называлася Аршанскай, па кірунку да горада Оршы. Палынская (або Бярэзінская) і Аршанская вуліцы згадваюцца ў інвентары 1680 года.

У часы Расійскай імперыі Аршанская вуліца перайменавана ў Маскоўскую, бо выводзіла на маскоўскі тракт. У 1800 г. быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Барысава, паводле якога ад плошчы разыходзіліся галоўныя вуліцы — Мінская, Полацкая, Лепельская, Маскоўская. П. М. Шпілеўскі адзначаў, што Барысаў мог пахваліцца даволі шырокімі і прамалінейнымі вуліцамі, якія амаль усе сыходзіліся каля рыначнай плошчы. Паводле слоў Шпілеўскага вуліца Маскоўская была выбрукавана каменемАЗБУКА ИСТОРИИ БОРИСОВСКИХ УЛИЦ: к 90-летию Борисовского района .

У часы нямецкай акупацыі 1940-х гг. перайменавана ў Беларускую вуліцу.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Барысава