Ёханес Роберт Бехер (; , Мюнхен, Германская імперыя — , Усходні Берлін, ГДР) — нямецкі празік і паэт, міністр культуры ГДР. Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1952).
Аўтар антываеннага рамана «Люізіт, або адзіная справядлівая вайна» (1926).
У 1917 годзе стаў членам Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у 1918 годзе — «Союза Спартака», у 1919 годзе — Кампартыі Германіі. З 1932 года — выдавец газеты «Die Rote Fahne» (чырвоны сцяг). 15 сакавіка 1933 года збег ад нацыстаў праз Вену, Прага, Цюрых і Парыж у СССР. У Савецкім Саюзе, дзе Бехер пражыў амаль дзесяць гадоў, былі напісаны многія вершы, раман «Развітанне» (1940), п’есы «Зімовая бітва» і «Дарога ў Фюсен».
Пасля Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Германію, у савецкую зону. З 1946 года быў членам Цэнтральнага Камітэта САПГ. Пасля ўтварэння ГДР Бехер стаў членам Народнай палаты і напісаў тэкст гімна ГДР.
З 1954 па 1958 год быў міністрам культуры ГДР, з 1953 па 1958 год — Прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў ГДР. Жонка — нямецкая пісьменніца і журналістка Лілі Бехер.
Намаляваны на паштовых марках ГДР 1959 і 1971 гадоў.
Літаратура
Спасылкі
Бехер: падборка вершаў (пераклады на рускую)
Катэгорыя:Члены Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ены Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Германіі Катэгорыя:Члены Народнай палаты ГДР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» Катэгорыя:Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі