Аляксей Уладзіміравіч Бусел (нар. , Мінск) — беларускі вучоны, інжынер у галіне дарожнага будаўніцтва і інжынернай экалогіі. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1978 годзе.

З 1978 года па 1998 год прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да кіраўніка навукова- даследчай лабараторыяй Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У 1998—2002 гадах намеснік гендырэктара «БелдорНИИ», потым дырэктар «БелдорНИИ». Мае 75 патэнтаў, больш за 160 навучных публікацый, 2 манаграфіі, 3 навучальных дапаможнікі. З 1998 года прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі, з 2002 года член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.

З 2009 года — дырэктар Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, з 2012 года — дэкан факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэтаБиография Бусела А. В..

Крыніцы

Літаратура

Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.] / составители: А. Д. Смычник [и др.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 38. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 563

Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта транспартных камунікацый БНТУ