«Кровосток» () — расійскі гурт з Масквы, заснаваны ў 2003 годзе Антонам Чарняком і Дзмітрыем Файнам. Група вядомая ў першую чаргу песнямі ад асобы лірычнага героя з гіпертрафаванай, гратэскавай крымінальнай тэматыкай, спетымі манатонным рэчытатывам з багатай рускай абсцэннай лексікай.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Река крови (2004) Сквозное (2006) Гантеля (2008) Студень (2012) Ломбард (2015) ЧБ (2018) Наука (2021) Пиры и раны (2025)
Канцэртныя альбомы
Кровосток Лайв (2017)
Зноскі
Катэгорыя:Хіп-хоп-гурты Расіі Катэгорыя:Сатырыкі Расіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы Масквы