RэЗервацыЯ (Рэзервацыя) — беларуская творчая група, робіць пераклад і агучванне камп’ютарных гульняў і фільмаў.
Гісторыя Група ўзнікла ў Барысаве ў 2004 годзе. Іх было трое, на чале з Сашам. Перакладалі толькі субцітры да фільмаў і анімэ. Дзейнасць заціхла.
У верасні 2012 група адроджана, публікуе першы варыянт перакладу гульні World of Tanks ад кампаніі Wargaming. Перакладае другую гульню той самай кампаніі — World of Warships. Да суполкі далучаецца група ўкраінскага перакладчыка Ігара Казака. Пераклады былі не афіцыйнымі, потым прызнаны распрацоўшчыкамі, у абноўленым выглядзе ўключаны ў афіцыйныя версіі гульняў. Працэс прызнання быў нялёгкім. У агучванні браў удзел музыкант Уладзіслаў Наважылаў з гурта Gods Tower.
У 2015 годзе з’явілася іхняя лакалізацыя «Легенд Айзенвальда» ад Aterdux Entertainment. Гэта першая ў гісторыі відэагульня, дзе беларускі пераклад быў афіцыйным.
Зімой 2020 суполка агучыла пачатак серыяла «Вядзьмар». Беларускае агучванне афіцыйна прадавала кампанія Netflix.
Распрацавалі праверку беларускага правапісу і іншыя праекты.
Спіс агучаных перакладаў World of Tanks (+украінская) World of Warships (+украінская) War Thunder Легенды Айзенвальда Айзенвальд: Лістападаўская кроў UFL Hollywood Animal Фільмы Вядзьмар (7 серый)
Літаратура Бярозка № 3 — 2017
Спасылкі by-reservation.com Вядзьмар Гутарка 24 мая 2016 Гутарка з Aterdux Entertainment
Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя:Барысаў Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Кінематограф Беларусі Катэгорыя:Інфарматыка