23 снежня 2022 года трое валанцёраў курдскага культурнага цэнтра былі забіты і яшчэ чацвёра паранены падчас масавай стральбы ў 10-й акрузе Парыжа, Францыя. Следчыя палічылі інцыдэнт актам . Падазраваны прызнаўся, што кіраваўся расізмам, бо яму «не падабаюцца курды».
Кантэкст У канцы XX і пачатку XXI стагоддзяў у Парыжы адзначаліся напады тэрарыстаў ісламісцкай, хрысціянскай, сепаратысцкай, вельмі левай і вельмі правай ідэалогій, а таксама палесцінскага, армянскага і турэцкага паходжання. Напад 23 снежня адбыўся на фоне росту гвалту з боку правых у Францыі.
Стральба Масавая стральба адбылася на вуліцы Ангіен у 10-й акрузе Парыжа, недалёка ад курдскага культурнага цэнтра Ахмет-КаяCoups de feu à Paris : plusieurs morts après une attaque armée près d’un centre culturel kurde dans le 10ᵉ arrondissement, Le Monde, 23 décembre 2022.. Нападнік, узброены Colt M1911, вырабіў тры стрэлы ў бок культурнага цэнтра, забіўшы двух чалавек. Затым ён зрабіў тры стрэлы ў напрамку курдскага рэстарана насупраць культурнага цэнтра, забіўшы яшчэ аднаго чалавека, а потым яшчэ тры стрэлы ў курдскую цырульню, параніўшы трох чалавек.
Падазраваны Нападнік, 69-гадовы мужчына, ідэнтыфікаваны як Уільям Малет, быў арыштаваны ў цырульні супрацоўнікамі паліцыі з CSI 75. Яго хутка распазналі па пасведчанні асобы , знойдзенаму ў яго кашальку. Пры ім быў партфель з двума ці трыма падрыхтаванымі магазінамі і скрынка з патронамі 45 калібра, у якой было не менш за 25 боепрыпасаў.
Падазраваны — былы машыніст цягніка SNCF, жыхар 10-й акругі.
У 2016 годзе ён зарэзаў рабаўніка кухонным нажом і ў чэрвені 2021 года быў прысуджаны да дванаццаці месяцаў турэмнага зняволення. У 2017 годзе быў прысуджаны да шасці месяцаў пазбаўлення волі за нелегальнае захоўванне зброі. У 2021 годзе ён з мячом напаў на лагер мігрантаў у Берсі. Знаходзіўся пад следствам за «расісцкі гвалт з ужываннем зброі». Падчас слуханняў у следчага суддзі Малет рабіў абразлівыя выказванні расісцкага толку. Быў вызвалены 12 снежня 2022 года і змешчаны пад судовы нагляд.
Наступствы Расследаванне наўмыснага забойства, гвалту пры абцяжваючых абставінах і парушэнні правілаў абыходжання са зброяй было пачата і даручана крымінальнай брыгадзе DRPJ. 24 снежня Уільям Малет быў вызвалены з-пад варты і перададзены на псіхіятрычную экспертызу.
Катэгорыя:Падзеі 23 снежня Катэгорыя:Снежань 2022 года Катэгорыя:2022 год у Францыі Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Францыі Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Францыі Катэгорыя:Падзеі ў Парыжы Катэгорыя:X акруга Парыжа Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2022 года