Аляксандр Львовіч Бяршацкі (, Адэса, Украіна — ) — спецыяліст у галіне дрэваапрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (1952), прафесар (1935).
Біяграфія Скончыў Санкт-Пецярбургскі практычны тэхналагічны інстытут (1913).
Працаваў у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце (1932—1941, у 1934—1941 — дэкан факультэта механічнай тэхналогіі драўніны), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механічнай апрацоўкі дрэва (г. Таўда, Свярдлоўская вобласць, 1941—1945), Беларускім тэхналагічным інстытуце (з 1944, у 1946—1955 — дэкан факультэта механічнай тэхналогіі драўніны, 1946—1963 — загадчык кафедры механічнай тэхналогіі драўніны).
Навуковыя інтарэсы:
механічная перапрацоўка драўніны; фізіка-тэхналагічны напрамак у тэорыі рэзання драўніны; методыка праектавання дрэваперапрацоўчых прадпрыемстваў; арганізацыя лесатэхнічнай адукацыі.
Бібліяграфія Основные вопросы найвыгоднейшего продольного распиливания древесины : автореферат диссертации … доктора технических наук / А. Л. Бершадский. ― [Москва], 1952.
Літаратура Бершадский Александр Львович : биобиблиографический список / Белорусский государственный технологический университет. — Минск, 2018. — Годы жизни: 1885—1973. Бяршацкі Аляксандр Львовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 413. Бершадский Александр Львович / Я. Г. Милешкевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 377. Белорусский технологический институт имени С. М. Кирова : краткий исторический очерк. — Минск, 1980. — Информация на с. 84 (фото, годы жизни 1885—1973), 85, 86.
Катэгорыя:Дэканы Архангельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы БДТУ