Та́ха, Тэжу (; ; ) — рака ў Іспаніі і Партугаліі, найдаўжэйшая на Пірэнейскім паўвостраве (1038 км).
Даўжыня ракі 1010 км. Плошча вадазбору 81 тыс. км². Сярэдні расход вады каля мяжы Іспаніі з Партугаліяй складае 438 м³/с. Бярэ пачатак у гарах Універсалес. Працякае па пласкагор'і Месета і Партугальскай нізіне. Упадае ў Атлантычны акіян, утвараючы эстуарый даўжынёй каля 45 км.
На рацэ ГЭС і вадасховішчы. На берагах Таха гарады: Таледа (Іспанія); Сантарэм і Лісабон (Партугалія).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Тахо (река) // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
Катэгорыя:Рэкі Іспаніі Катэгорыя:Рэкі Партугаліі Катэгорыя:Памежныя рэкі