Абул Калам Азад ( — ) — індыйскі палітычны дзеяч і вучоны. Адзін з лідараў руху за незалежнасць Індыі і прыхільнік індуска-мусульманскага адзінства. З 1912 — член партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс. У 1912-14 выдаваў антыанглійскую газету «аль-Хіляль» («Паўмесяц»). У 1919-22 і ў 1930 Азад быў адным з кіраўнікоў кампаніі грамадзянскага непадпарадкавання. У час перагавораў з Англіяй у 1942, 1945, 1946 гг. узначальваў індыйскую дэлегацыю. Аўтар прац па філасофіі і гісторыі літаратуры урду, а таксама тафсіра да Карана. У жніўні 1947 г. стаў міністрам адукацыі Індыі.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Абул Калам Азад · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.