Менахем Фішман () — магілёўскі майстар партрэтнай і архітэктурнай фатаграфіі, фотамастак, уладальнік уласнага фотаатэлье ў Магілёве, у доме Мееровіча па вуліцы Вялікай Садовай. Быў адным з піянераў беларускай мастацкай фатаграфіі. Яго творчасць — частка культурнай спадчыны БеларусіЖурнал «Мишпоха» № 11 (1) 2002 год. «Фотографы Могилёва».

Біяграфічныя звесткі У 1903 годзе ў Магілёве Менахем Фішман атрымаў ад губернскага кіраўніцтва ўзнагароды «За працу i поспех» і «За працавітасць і мастацтва». У 1906 годзе на фотавыстаўцы ў Вене здымкі Фішмана атрымалі Залаты медаль. У 1907 годзе ў Парыжы Фішман заваяваў Гран-Пры і быў узнагароджаны Залатым медалём.

Гэтыя ўзнагароды знайшлі свае адлюстраванне ў літаграфіі на адваротным баку фотаздымкаў, якія друкаваў Фішман у сваім атэлье.

У кнізе «Увесь Магілёў на Дняпры», выдадзенай у 1912 годзе, пра фотаатэлье Менахема Фішмана на Вялікай Садовай вуліцы напісана:

«Да паслуг гэтай фатаграфіі звяртаюцца ўсе казённыя і грамадскія ўстановы, якія маюць на ўвазе групавыя здымкі не лубачнага, а строга мастацкага характару, фірма ідзе за ўсімі навінкамі ў галіне фатаграфіі, зараз жа, прымаючы гэта ў сваіх працах, а зойдучы ў прыёмную залу фатаграфіі ці ў галерэю, абстаўленую па апошнім слове са ўсёй раскошай, мажлівай, вядома, для правінцыйнай фатаграфіі, наведвальнік пранікаецца запэўненнем у бездакорным выкананні замовы»«SB.Беларусь сегодня». Вольга Кісляк. «Тэрміновае фота».

Творчая спадчына У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі захоўваюцца арыгіналы фатаграфій Фішмана, якія адлюстроўваюць святкаванне 200-годдзя бітвы пры Лясной, якое ўрачыста адбылося ў 1908 годзе. Гэты цыкл фота быў выдадзены ў «Памятнай кніжцы Магілёўскай губерні на 1909 год».

Таксама фатаграфіі Фішмана захоўваюцца ў зборы Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея і ў шматлікіх прыватных калекцыях.

Галерэя партрэтаў

Літаратура Фотографы земли Белорусской, 1850–1918 / А. М. Величко. – Минск, 2018.

Спасылкі Магілёўскі краязнаўчы музей імя Раманава. Фатаграфіі. Информационный портал MASHEKA.by. История Могилева: фотографии и фотографы

Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Фатографы XIX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Фатографы Беларусі