Гаўптвахта (ад , літаральна - «галоўная варта») — спецыяльнае памяшканне, абсталяванае пры ваенных камендатурах для ўтрымання ваеннаслужачых пад арыштам. Гістарычна, гаўптвахтай называлі каравульны пост.
Адзіная гаўптвахта ва Узброеных Сілах Беларусі знаходзіцца пры Мінскай ваеннай камендатурыКамерный роман // Минский курьер.
Уладкаванне і функцыянаванне гаўптвахты рэгулюецца воінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Згодна з дысцыплінарным статутам, рашэнне аб арышце ваеннаслужачага выносіць камандзір (начальнік) ваеннаслужачага. Тэрмін арышту са зместам на гаўптвахце вызначае таксама камандзір (начальнік) арыштаванага.Дысцыплінарны статут Узброеных Сіл Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, арт. 86. Тым самым, у рашэнні аб асуджэнні вайскоўца не прымаюць удзел судовыя органы.
Відэа Гауптвахта. Эксклюзив // Проверено на себе. Женский взгляд — ВаенТВ
Катэгорыя:Ваенная служба Катэгорыя:Ваеннае права Катэгорыя:Пакаранні