Жан-Франсуа Пілатр дэ Разье (;  — ) — французскі фізік, хімік, адзін з піянераў авіяцыі. Першым (сумесна з маркізам д’Арландам) здзейсніў вольны палёт на паветраным шары, а пазней стаў першым (сумесна з П’ерам Раменам) загінулым у авіякатастрофе.

У маладосці вывучаў матэматыку, фізіку, хімію і прыродазнаўчыя навукі, затым выкладаў хімію. Заснавальнік парыжскага навуковага таварыства «Атэней».

Гарачы прыхільнік эксперыментаў братоў Мангальф’е, — ён паднімаўся на паветраным шары спачатку адзін, потым з Жыру дэ Вілетам. Першы паспяховы свабодны палёт быў зроблены 21 лістапада 1783 года — на шары, дыяметрам 48 парыжскіх футаў (15,5 м) і вышынёй 74 фута (24 м), Разье з маркізам д’Арландам падняліся на вышыню 3000 футаў (910 м) і за 25 хвілін праляцелі каля пяці міль (9 км).

Пасля некалькіх удалых палётаў, дэ Разье запланаваў спробу перасекчы Ла-Манш з Францыі ў Англію, якая была прадпрынята ім 15 чэрвеня 1785 года сумесна з П’ерам Раменам. Па сведках відавочцаў, паветраны шар загарэўся ў паветры, затым хутка садзьмуўся і ўпаў недалёка ад Вімро ў Па-дэ-Кале з вышыні прыкладна 1500 футаў (450 м).

Катэгорыя:Піянеры авіяцыі Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Фізікі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Хімікі Францыі Катэгорыя:Хімікі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах