Барыс Аркадзевіч Мардві́наў (; — ) — савецкі тэатральны рэжысёр і педагог, прафесар (1939), Заслужаны артыст РСФСР (1935).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. У 1921 годзе скончыў 2-ю студыю Маскоўскага Мастацкага тэатра. У 1921—1936 гадах акцёр і рэжысёр. У 1927—1936 рэжысёр, з 1930 года загадчык мастачкай часткі і галоўны рэжысёр Маскоўскага музычнага тэатраМузыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.. У 1936—1940 гадах рэжысёр Вялікага тэатра. У 1935—1940 гадах Б. А. Мардвінаў кіраваў кафедрай сцэнічнага майстэрства Дзяржаўнага інстытута тэатральнага майстэрства. У 1943—1946 гадах мастацкі кіраўнік Варкуцінскага ГУЛАГаўскага тэатра, у 1946—1947 гадах рэжысёр Саратаўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета і загадчык кафедры сцэнічнага майстэрства Саратаўскай кансерваторыі. У 1947—1951 гадах Б. А. Мардвінаў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР на пасадзе галоўнага рэжысёра. Адначасова выкладаў у Беларускай кансерваторыі і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Творчасць На беларускай сцэне паставіў оперы «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса, «Алеся» Я. Цікоцкага (1947), «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1948). Прымаў удзел у пастаноўцы балетаў «Князь-возера» В. Залатарова (1949), «Чырвоны мак» Р. Гліэра (1950).
Літаратура
Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.
Спасылкі Виленкин В. Борис Аркадьевич Мордвинов // Сайт МХТ им. А. П. Чехова Борис Мордвинов // Кино-Театр.ру
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Оперныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Вязні ГУЛАГа