«Маўрытанец» () — брытана-амерыканскі мастацкі фільм рэжысёра з Джодзі Фостэрам і Бенедыктам Камбербэтчам у галоўных ролях. Яго прэм’ера адбылася 12 лютага 2021 года. Карціна атрымала неадназначныя водгукі; у прыватнасці, яе раскрытыкавалі за прыхарошванне рэальных падзей. Высока была ацэнена гульня Тахара Рахіма.
Сюжэт Галоўны герой фільма — чалавек, які апынуўся па рашэнні амерыканскіх уладаў у Гуантанама, адной з самых страшных турмаў свету. Яму пачынаюць дапамагаць адвакат і ваенны пракурор. Літаратурнай асновай сцэнара сталі мемуары Махамеда Ульд Слахі «Дзённік Гуантанама».
У ролях Джодзі Фостэр — Нэнсі Халандэр Бенедыкт Камбербэтч — падпалкоўнік Сцюарт Коуч — Тэры Дункан Тахар Рахім — Махамед Ульд Слахі — Ніл Баклэнд — сяржант C. Сэндз
Вытворчасць і прэм’ера Праект быў анансаваны ў лістападзе 2019 года. Здымкі пачаліся 2 снежня таго ж года ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова карціна павінна была называцца «Вязень 760», але ў лістападзе 2020 года атрымала канчатковую назву «Маўрытанец».
Прэм’ера ў ЗША адбылася 12 лютага 2021 года на канале . У Вялікабрытаніі ў сувязі з закрыццём кінатэатраў з-за пандэміі COVID-19 прэм’ера адбылася 1 красавіка 2021 года на інтэрнэт-відэасэрвісе .
Крытыка На агрэгатары Rotten Tomatoes фільм атрымаў рэйтынг адабрэння 72 %, а таксама 109 станоўчых водгукаў кінакрытыкаў з сярэдняй ацэнкай 6,9/10. Тым не менш кансэнсус сэрвісу абвяшчае: «"Маўрытанец" паказвае падзеі, якія адбываліся ў рэальнасці, занадта мякка, аднак яго ратуе акцёрская гульня Тахара Рахіма». На Metacritic стужка атрымала змешаныя водгукі: 25 крытыкаў — 52 з 100.
Узнагароды і намінацыі Прэмія Катэгорыя Намінант Вынік«Залаты глобус»Лепшая мужчынская роля — драмаТахар РахімЛепшая жаночая роля другога планаДжодзі ФостэрЛепшы фільм, Беатрыс Левін, Леа Кларк, Адам ЭкландЛепшы брытанскі фільмКевін Макдональд, Адам Экланд, Леа Кларк, Беатрыс Левін, Лойд Левін, Роры Хайнс, Сахраб Нашырвані, Майкл БронерЛепшая мужчынская роляТахар РахімЛепшы адаптаваны сцэнарРоры Хайнс, Сахраб Нашырвані, Майкл БронерЛепшая аператарская работа
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы 2021 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі