Уладзімір Трафімавіч Воднеў (, в. Азіна, Полацкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1965), дацэнт (1968), прафесар (1993).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959; аспірантура, 1964).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1964—1979, у 1964—1970 — намеснік дэкана матэматычнага факультэта, 1971—1975 — дэкан спецфакультэта, 1976—1978 — намеснік дэкана факультэта прыкладной матэматыкі), Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1979—1988, начальнік упраўлення вышэйшых навучальных устаноў), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1988—1997, прарэктар па вучэбнай рабоце, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі).
Навуковыя інтарэсы: часткова праектыўныя прасторы; рыманава геаметрыя; методычнае забеспячэнне курсаў дыферэнцыяльнай геаметрыі і вышэйшай матэматыкі.
Бібліяграфія Избранные вопросы дифференциальной геометрии / В. И. Ведерников, В. Т. Воднев. — Минск, 1972. Малы матэматычны слоўнік / У. Т. Воднеў, А. Ф. Навумовіч, Н. Ф. Навумовіч. — Мінск, 1994. Элементы линейной алгебры и аналитической геометрии : учебное пособие / Р. Ф. Апатенок [и др.]. — Минск, 1986. Dictionnaire des mathématiques / [comp.]: V. Vodnev, A. Naoumovitch, N. Naoumovitch; traduit du russe par Irina Pétrova. — Moscou, 1993.
Літаратура Воднеў Уладзімір Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 252. Воднев Владимир Трофимович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 48. Воднеў Уладзімір Трафімавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — [Мінск, 1995]. — С. 6.1997.
Катэгорыя:Дэканы БДУ