Элмер Бернстайн (,  — ) — амерыканскі кампазітар, які пісаў музыку для кіно, кампазітар-песеннік і дырыжор.

Музычная фільмаграфія Э. Бернстайна ўключае ў сябе такія вядомыя фільмы, як «Оскар», «Мая левая нага», «Паляўнічыя за прывідамі», «Забіць перасмешніка», «Цудоўная сямёрка», «Эпоха нявіннасці», «Дзікі, дзікі Вест», «Уваскрашаючы мерцвякоў», «Вялікія ўцёкі» і мноства іншых.

За сваю 50-гадовую кар’еру ў кіно Бернстайн намінаваўся на «Оскара» 14 разоў, хоць узнагароджаны толькі аднойчы — за музыку да фільма-мюзікла «Вельмі сучасная Мілі» (1967, у катэгорыі «Найлепшая арыгінальная музыка»). Быў дружны з нью-ёркскім кампазітарам і дырыжорам Леанардам Бернстайнам.

Катэгорыя:Кінакампазітары ЗША Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»