Бела-Кола — газіраваны безалкагольны напой, які вырабляецца Мінскім заводам безалкагольных напояў.

Гісторыя Напой Бела-Кола вырабляецца Мінскім заводам безалкагольных напояў з 1998 года.

З 1985 года завод супрацоўнічае з кампаніяй Pepsi. Напой Coca-Cola на беларускім рынку прадстаўлены кампаніяй «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» у 1994 годзе, калі Мінскі завод безалкагольных напояў стварыў сумеснае прадпрыемства з кампаніяй «Кока-Кола Амаціл Беларусь».

У 1998 годзе кампанія-дыстрыб’ютар Кока-колы ў Беларусі прыпыніла свой бізнес, згодна з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі.

У 2018 годзе «Мінскі завод безалкагольных напояў» падаў іск у суд аб прызнанні прыватнага прадпрыемства «Дарыда» банкрутам у сувязі з парушэннем аўтарскіх правоў (артыкул 146 КК РФ). Як аказалася, прадпрыемства выпусціла напой пад назвай «Бел-Кола», якое, згодна інжынерна-тэхналагічнай экспертызе, фанетычна амаль не адрозніваецца ад назвы «Бела-Кола». Суд вынес рашэнне аб спагнанні з «Дарыды» у карысць Мінскага завода безалкагольных напояў 150 базавых велічынь па артыкуле 201 КК РБ. У 2018 годзе гэта сума была роўная 3675 беларускім рублям.

З 2022 года прадукцыя Бела-Кола прадаецца на расійскім рынку. Прынцыповым адрозненнем ад Coca-Cola з’яўляцца кафеін. Станам на май 2022 года, у сетцы «Сбермаркет» 1 літр напою каштуе 38 бел.руб..

Гатункі Бела-Кола Класік Бела-Кола Апельсін БЕЛА-КОЛА Light

Склад і рэцэптура вычышчаная вада газірованая; цукар; натуральны фарбавальнік карамель; рэгулятар кіслотнасці артафосфарная кіслата; натуральны араматызатар; кафеін.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Безалкагольныя напоі