Northrop B-2 Spirit («Дух») — амерыканскі цяжкі малапрыкметны стратэгічны бамбардзіроўшчык, распрацаваны кампаніяй «Нортрап Груман» (Northrop Grumman).

B-2 Spirit — першы серыйны сучасны цяжкі самалёт са схемай «лятаючае крыло». Прызначаны для прарыву шчыльнай супрацьпаветранай абароны (СПА) і дастаўкі звычайнай ці ядзернай зброі. Першы палёт адбыўся ў 1989 годзе. Вытворчасць спынена ў 2000 годзе. У самалёце шырока выкарыстаны тэхналогіі малапрыкметнасці: самалёт пакрыты радыёпаглынальнымі матэрыяламі, створаны па аэрадынамічнай схеме «лятаючае крыло», рэактыўныя струмені рухавікоў экрануюццаPASSIVE MULTISTATIC RADARS IN ANTI-STEALTH AIR DEFENCE. By Lieutenant Colonel Paul E. Hudson, BSc, CD1 // Canadian Forces College ; дакладнае значэнне ЭПР для B-2 не паведамляецца, па розных ацэнках, гэта велічыня ад 0,0014 да 0,1 м². На 2010-год B-2 Spirit з’яўляецца самым дарагім самалётам за ўсю гісторыю авіяцыі.

Ідэя У сярэдзіне 1970-х у ваенных авіяканструктараў з’явіўся новы метад пазбегнуць ракет, перахопнікаў і залішняй увагі з боку варожых радараў, вядомы сёння як «стэлс». Канцэпцыя заключалася ў тым, каб пабудаваць самалёт з планерам, які адхіляў (або паглынаў) радыёлакацыйныя сігналы так, каб мала што адбівалася назад на радар. Лятальны апарат, які мае характарыстыкі радыёлакацыйнай скрытнасці, зможа ляцець амаль незаўважаным і можа быць атакаваны толькі зброяй і сістэмамі, якія не залежаць ад радара. Нягледзячы на тое, што існавалі іншыя меры выяўлення, такія як чалавечае назіранне, інфрачырвоныя сканеры, акустычныя лакатары, іх адносна малы дыяпазон выяўлення або слаба развітая тэхналогія дазвалялі большасці самалётаў лятаць незаўважанымі, або, па меншай меры, іх немагчыма было адсачыць (асабліва ўначы).

У 1974 годзе Агенцтва Міністэрства абароны ЗША па перспектыўных даследаваннях () запытала ў амерыканскіх авіяцыйных кампаній інфармацыю аб самым вялікім радыёлакацыйным следзе самалёта, які застанецца фактычна нябачным для радараў. Першапачаткова для далейшай распрацоўкі былі выбраны Northrop і McDonnell Douglas. Lockheed меў вопыт у гэтай галіне дзякуючы распрацоўцы Lockheed A-12 і SR-71, якія мелі шэраг асаблівасцей, у прыватнасці, нахіленыя вертыкальныя стабілізатары і выкарыстанне кампазітных матэрыялаў у ключавых месцах. Ключавым удасканаленнем стала ўжыванне камп’ютарных мадэляў, якія выкарыстоўваліся для прагназавання радыёлакацыйных адлюстраванняў ад плоскіх паверхняў, а сабраныя даныя «кіравалі» канструкцыяй «гранёнага» самалёта.

Распрацоўка першых падобных канструкцый пачалася ў 1975 годзе з праекта Experimental Survivability Testbed (XST). Northrop і Lockheed заключылі кантракты ў першым раўндзе выпрабаванняў. Кампанія Lockheed атрымала адзіную ўзнагароду за другі раўнд выпрабаванняў у красавіку 1976 года, які прывёў да праграмы Have Blue і, у рэшце рэшт, стэлс-штурмавіка F-117. У Northrop таксама быў засакрэчаны тэхналагічны дэманстрацыйны самалёт Tacit Blue, які распрацоўваўся ў 1979 годзе ў Зоне 51; яго напрацоўкі пазней былі выкарыстаны ў тым ліку і ў B-2.

Праект ATB

Стварэнне цяжкага бамбардзіроўшчыка пачалося ў 1979 годзе па праграме «» (ATB). Ішла Халодная вайна, а ў ходзе перадвыбарнай кампаніі 1979—1980 гадоў кандыдат на пасаду прэзідэнта Рональд Рэйган абяцаў аднаўленне амерыканскіх Узброеных Сіл.

22 жніўня 1980 года Міністэрства абароны ЗША адкрыта абвясціла пра працу па стварэнні перспектыўных малапрыкметных самалётаў, у тым ліку пра праект «ATB».

Пасля ацэнкі праектаў конкурс ATB быў скарочаны да дзвюх каманд — «Northrop/Boeing» і «Lockheed/Rockwell», кожная каманда атрымала кантракт на далейшыя даследаванні. Праект «ATB» фінансаваўся пад кодавай назвай «Aurora».

Абедзве каманды выкарыстоўвалі канструкцыі лятаючага крыла. Праект Northrop меў кодавую назву «Senior Ice», а праект Lockheed — кодавую назву «Senior Peg». Northrop ужо меў вопыт распрацоўкі самалётаў YB-35 і YB-49 з лятаючым крылом. Канструкцыя Northrop была большай і мела выгнутыя паверхні, а канструкцыя Lockheed была гранёнай і ўключала невялікі хвост.

20 кастрычніка 1980 года каманда «Northrop/Boeing» была вызначана пераможцам у конкурсе праектаў.

Праект Northrop атрымаў індэкс B-2 і назву Spirit («Дух»). Праект бамбардзіроўшчыка быў зменены ў сярэдзіне 1980-х гадоў, калі профіль місіі быў зменены з вышыннага на нізкавышынны з абгінаннем рэльефу мясцовасці. Карэкціроўка праекта затрымала пабудову першага B-2 на два гады і запатрабавала дадаткова каля 1 мільёна долараў на перагляд праекта.

Інжынеры і навукоўцы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута дапамаглі ацаніць эфектыўнасць самалёта ў рамках пяцігадовага сакрэтнага кантракту ў 1980-я гады. Тэхналогіі праекта «ATB» таксама былі ўключаны ў праграму ўдасканаленага тактычнага знішчальніка, якая прывяла да з’яўлення Lockheed YF-22 і Northrop YF-23, а пазней і Lockheed Martin F-22.

Да 1986 года на распрацоўку бамбардзіроўшчыка было выдаткавана сумарна 23 млрд даляраў ЗША.

Упершыню B-2 быў паказаны грамадскасці 22 лістапада 1988 года на авіяцыйным заводзе № 42 ВПС ВС ЗША у Палмдэйле (штат Каліфорнія), дзе ён і быў сабраны.

Закупка Закупкі самалётаўГодКолькасць самалётаўБюджэт (млрд дал.)СамалётНДВКПЗапчасткіРазам19862$2,3484 млрд$1,7157 млрд0$4,1440 млрд19871$2,7982 млрд$1,5460 млрд0$4,3693 млрд19884$2,6866 млрд$1,2614 млрд0$4,0282 млрд

Вытворчасць Усяго быў пабудаваны 21 самалёт B-2 Spirit. Амаль усе яны названы ў гонар амерыканскіх штатаўPace 1999, Appendix..

Мадэрнізацыя

У 2008 Кангрэсам ЗША была прафінансавана праграма мадэрнізацыі сістэм кіравання ўзбраеннем для паражэння рухаючыхся наземных цэляў. 29 снежня 2008 года быў падпісаны кантракт на мадэрнізацыю радыёлакацыйных сістэм B-2. У ходзе мадэрнізацыі радыёлакацыйныя сістэмы былі пераведзены на іншы частотны дыяпазон. Кантракт абышоўся ЗША прыблізна ў 468 млн даляраў. 22 чэрвеня 2009 стала вядома, што ўсе B-2 прайшлі мадэрнізацыю да «другой рэвізіі», якая прадугледжвала паляпшэнне магчымасцяў БРЛС. 28 красавіка 2009 было абвешчана, што мадэрнізаваны B-2 можа несці да кілаграмаў карыснай нагрузкі ў кожным адсеку. У пачатку 2010 года кампанія «Northrop Grumman» абвясціла аб завяршэнні разлікаў, якія дазволяць ліквідаваць непаладку B-2 Spirit, якая рэгулярна ўзнікала на працягу апошніх 20 гадоў. Непаладка заключаецца ў пашкоджанні металічнай панэлі, якая знаходзіцца паміж рухавікамі і затуляе кампазітны каркас ад распаленага рэактыўнага струменя. Праблема была выклікана стомленасцю металу, якая выяўлялася з-за ўздзеяння высокіх тэмператур, а таксама вібрацый, якія ўзнікаюць падчас працы сілавых установак. Справіцца з непаладкай «Northrop Grumman» плануе за кошт прымянення новых матэрыялаў, а таксама ўнясення невялікіх змяненняў у канструкцыю хваставой часткі B-2. Мадэрнізацыя дзеючых бамбардзіроўшчыкаў у складзе ВПС ЗША будзе недарагой і не запатрабуе правядзення значных работ па змене канструкцыі 4 красавіка 2012 завяршыліся выпрабаванні B-2 з мадэрнізаваным праграмным забеспячэннем, навігацыйнымі і камунікацыйнымі сістэмамі, распрацаванымі па праграме «the Extremely High Frequency (EHF) Increment 1». У ходзе выпрабаванняў B-2 выканалі шэраг палётаў на Паўночны полюс і назад. Мэтай пералётаў была праверка мадэрнізаванага бамбардзіроўшчыка на магчымасць здзяйсняць палёты на вялікай вышыні ў суровых кліматычных умовах. У ходзе місіі на Паўночны полюс бамбардзіроўшчык скінуў чатыры навучальныя свабоднападаючыя бомбы BDU-38. Скід боепрыпасаў і выпрабаванні ў цэлым былі прызнаныя паспяховымі. 24 верасня 2012 «Northrop Grumman» абвясціла аб завяршэнні мадэрнізацыі бамбардзіроўшчыкаў B-2, у рамках якой на самалёты былі ўсталяваны новыя БРЛС AN / APQ-181 з АФАР. Кошт мадэрнізацыі, замоўленай ВПС ЗША ў 2008, склаў каля 468 млн $. На самалёты таксама было ўсталявана новае бартавое абсталяванне і сістэмы сувязі. Дзякуючы мадэрнізацыі бамбардзіроўшчыкі атрымалі доступ да адзінай баявой інфармацыйна-кіруючай сістэмы Пентагона.

Далейшая эксплуатацыя У далейшым чакаецца паступовы вывад B-2 з эксплуатацыі і замена яго на B-21. Называліся срокі 2030—2040 год. У прыватнасці ў маі 2026 стала вядома, што ў бюджэце Міністэрства абароны ЗША на 2027-2031 гады было прадугледжана 1,35 мільярда долараў на "пакет мадэрнізацыі" бамбардзіроўшчыкаў B-2 (магчыма з-за паспяховых місій у Іране).

Кошт B-2 з’яўляецца самым дарагім самалётам у свеце (і верагодна, самым дарагім самалётам у гісторыі авіяцыі). На 1998 год кошт аднаго B-2 без уліку НДВКП складаў 1,157 млрд даляраў. Кошт усёй праграмы B-2 на 1997 год ацэньваўся амаль у 45 млрд даляраў; такім чынам, з улікам НДВКП кошт адной машыны на той момант дасягаў 2,1 млрд даляраў.

Па сцвярджэнні ВПС ЗША і вытворцаў, высокі кошт самалёта галоўным чынам абумоўлены скарачэннем яго закупак. У сувязі з распадам СССР, з першапачаткова запланаваных 132 бамбардзіроўшчыкаў за ўвесь час вытворчасці было закуплена ўсяго 20 адзінак.

Баявое прымяненне

Аперацыя «Саюзная сіла» (1999)

Першы выпадак баявога ўжывання B-2 меў месца падчас аперацыі НАТА ў Югаславіі ў 1999 годзе.

Гэта быў доўгачаканы баявы дэбют самалёта. 24 сакавіка 1999 года B-2 стаў першым пілатуемым самалётам, які пранікнуў у зону «працы» СПА Югаславіі.

Самалёты выляталі з базы Уайтмен (штат Місуры, ЗША), здзяйснялі беспасадкавы пералёт да Косава і вярталіся назад. Разам з 2 дазапраўкамі ў паветры працягласць місій складала 28-32 гадзіны. Вылятаючы на заданне, пілоты часта не ведалі, якая ў іх цэль, бо цэль і яе каардынаты маглі быць выяўлены за 1-2 гадзіны да прыбыцця B-2 у зону цэлі.

У большасці місій B-2 суправаджалі самалёты падаўлення СПА, але ў некалькіх місіях B-2 прыходзілася ляцець над варожай тэрыторыяй без усякай баявой падтрымкі (аднак B-2 дзякуючы сваёй скрытнасці кожны раз праляталі незаўважанымі).

7 траўня ў выніку памылкі пры бамбардзіроўцы самалётамі B-2 было знішчана пасольства Кітая, загінулі некалькі кітайскіх журналістаў і кітайскі мірны жыхар (бомбы былі нацэлены з памылкай у 400 метраў).

За час аперацыі самалётамі B-2 было зроблена 49 вылетаў, 45 з якіх скончыліся скіданнем бомб. Усяго было скінута больш за 600 высокадакладных бомбаў JDAM (з навядзеннем па спадарожнікаваму GPS), якія таксама былі ўжытыя ўпершыню.

Вайна ў Афганістане (2001—2021)

Шэсць самалётаў B-2 выкарыстоўваліся ў асноўных баявых аперацыях падчас вайны ў Афганістане ў канцы 2001 года. Самалёты размяшчаліся на авіябазе Уайтмен (штат Місуры, ЗША), здзяйснялі атакі на цэлі ў Афганістане, затым прызямляліся на авіябазе Андэрсан на ціхаакіянскім востраве Гуам для дазапраўкі і пераўзбраення. Затым яны выконвалі яшчэ некалькі бамбардзіровак у Афганістане і, нарэшце, вярталіся на авіябазу Уайтмен.

Пад час вайны была здзейснена самая працяглая баявая місія ў гісторыі авіяцыі (на той момант), яна доўжылася агулам 44 гадзіны (база Уайтмен — Афганістан — база Уайтмен).

Іншыя прымяненні Падчас ваеннай аперацыі «Іракская свабода» ў 2003 годзе B-2 здзяйснялі баявыя вылеты з атола Дыега Гарсія і іншай «перадавой базы», назва якой не выдавалася. З дзвюх гэтых пазіцый было здзейснена 22 баявыя вылеты. З авіябазы Уайтмен было здзейснена 27 баявых вылетаў. У ходзе 49 вылетаў было скінута больш за 300 тон боепрыпасаў. Працягласць баявых вылетаў склала больш за 30 гадзін. Падчас аднаго з вылетаў B-2 заставаўся ў паветры без пасадкі на працягу 50 гадзін. 19 сакавіка 2011, падчас ваеннай аперацыі «Адысея. Рассвет» з базы ВПС Уайтмен у штаце Місуры былі паднятыя тры B-2 ВПС ЗША. Сумесна з двума бамбардзіроўшчыкамі B-1 з Паўднёвай Дакоты яны былі накіраваныя ў Лівію. За час усёй аперацыі B-2 знішчылі 45, а B-1B 105 цэляў, сярод якіх былі склады ўзбраенняў, аб’екты СПА, камандна-кантрольныя пункты, аб’екты абслугоўвання авіяцыйнай і іншай ваеннай тэхнікі.