Мерыем Герасіменка (нар. 23 студзеня 1994) — беларуская спявачка, палітычная зняволенаяhttps://prisoners.spring96.org/be/person/meryem-herasimenka.

Вучылася ў юрыдычным каледжы, скончыла юрыдычны факультэт БДУ.

Спачатку музыка была хобі. Удзельнічала ў многіх музыкальных тэлепраектах, у тым ліку ўкраінскім «Голосі країни». Заснавала музыкальную школу Music Space у Мінску. Заснавальніца і салістка музычнага калектыва Meriem Band.

Спявала 3 жніўня 2022 года ў мінскім бары «Банки-бутылки» песню «Океана Ельзи» «Обійми», 4 жніўня яе схапілі за гэта. Таксама быў схоплены гаспадар бара Андрэй Жук і яго жонка Марыя Жук. Двойчы адбыла 15 сутак зняволення, матываваных адміністрацыйным артыкулам, потым засталася ў зняволенні, матываваным ужо крымінальным артыкулам 342 КК Беларусі (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 20 студзеня 2023 года суддзя Вікторыя Шабуня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіла яе да трох гадоў абмежавання волі.

У студзені 2024 года пакінула Беларусь.

Зноскі

Спасылкі https://www.dw.com/ru/v-turmu-za-pesnu-na-ukrainskom-istoria-pevicy-gerasimenko/a-63357812 https://youtube.com/@MERIEMofficial https://24smi.org/celebrity/223723-meriem.html https://www.meriem.by/

Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»