Барыс Эмануілавіч Ге́лер (, Мінск — жнівень ) — беларускі інжынер-хімік-тэхнолаг. Доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1967).

Біяграфія Нарадзіўся 10 кастрычніка 1926 года ў Мінску. Сын беларускага біёлага Эмануіла Гелера (1903—1984).

Скончыў у 1948 годзе Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія штучных валокнаў».

Прафесійную дзейнасць пачынаў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце штучнага валакна, дзе спачатку працаваў навуковым супрацоўнікам, а пазней — начальнікам лабараторыі поліакрылнітрыльных валокнаў.

З 1959 да 1984 года займаў пасаду загадчыка кафедры хімічнай тэхналогіі высокамалекулярных злучэнняў у Ташкенцкім інстытуце тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

З 1985 года працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання: спачатку як загадчык кафедры «Хімічная тэхналогія высокамалекулярных злучэнняў», а з 2000 года — прафесар гэтай жа кафедры.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: фізікахімія плёнка- і валокнаўтвараючых палімераў; тэарэтычныя асновы тэхналогіі хімічных валокнаў; фізічная і фізіка-хімічная мадыфікацыя валокнаў. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).

Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007) і інш.

Бібліяграфія О некоторых закономерностях формования карбоцепных волокон по мокрому способу : автореферат диссертации … доктора технических наук / Геллер Б. Э. — Ташкент, 1964.

Крыніцы

Літаратура

Геллер Борис Эммануилович // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 94 : фото. Геллер Борис Эммануилович // Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2004. — С. 66.

Спасылкі Жмыхин И. Памяти Б. Э. Геллера

Катэгорыя:Выпускнікі Іванаўскага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі