Рычард Э. Грант (, пры нараджэнні Рычард Грант Эстэрхёйсен (); нар. ) — брытанскі акцёр свазілендскага паходжання, атрымаў вядомасць у Вялікабрытаніі пасля дэбюту ў камедыі «Уітн» і роляў у такіх фільмах, як «Чарнакніжнік», «Генры і Джун», «Дракула Брэма Стокера» і «Зорныя войны: Скайуокер. Узыходжанне».

Рычард Грант быў членам трупы кейптаўнскага Касмічнага тэатра, у 1982 годзе канчаткова перабраўся ў Лондан. У 2005 годзе зняў аўтабіяграфічны фільм пра сваё дзяцінства і бацькоў па ўласным сцэнары — "Вау-Вау", у галоўных ролях выступілі Гэбрыэл Бірн, Міранда Рычардсан, Эмілі Уотсан і Джулі Уолтэрс.

22 студзеня 2019 года Грант быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за ролю ў фільме «Ці зможаце вы мне дараваць?».