Цэнтар-Жупа (, ) — абшчына ў Паўночнай Македоніі. Цэнтр — сяло Цэнтар-Жупа.
Геаграфія Абшчына знаходзіцца ў заходняй частке краіны і ўваходзіць у статыстычны Паўднёва-Заходні рэгіён. Плошча абшчыны 107,21 км2. На поўначы, усходзе і захадзе муніцыпалітэт абшчына мяжуе з абшчынай Дэбар, а на поўдні са Струга. На тэрыторыі абшчыны размешчана возера Дэбар і горны масіў Стогава (2,273 м).
Палітыка На мясцовых выбарах 2021 года перамогу атрымаў дзеючы мэр абшчыны ад Дэмакратычнай партыі туркаў у Македоніі Арыян Ібраім. Ён набраў 71,16% галасоў. Аднак з-за таго, что яўка склала 33%, вынікі выбараў былі не прызнаны.
Савет абшчыны Цэнтра-Жупа складаецца з 11 членаў. На мясцовых выбарах 2021 года перамогу атрымала Дэмакратычная партыя туркаў у Македоніі — 33,78% галасоў і 5 мандатаў у Савеце. Па 2 мандата ў Савеце атрымалі Кааліцыя «Лепшае для маёй абшчыны» Сацыял-дэмакратычнага саюза Македоніі (19,83%) і Рух за нацыянальнае адзінства турак (17,34%); па 1 мандату — УМРА—ДПМНА і Кааліцыя «Рэканструкцыя Македоніі» (8,96%), і Партыя руху турак у Македоніі (7,74%).
Эканоміка Галоўным эканамічным аб'ектам абшчыны з'яўляецца ГЭС «Шпилје». Насельніцтва ў асноўным займаецца гандлем, жывёлагадоўляй, сельскай і лясной гаспадаркай. Аднак значная частка насельніцтва эмігравала за мяжу, і прыбыткі, якія адпраўляюцца працоўнымі эмігрантамі, з'яўляюцца даволі значнымі для рэгіёна.
Насельніцтва Насельніцтва абшчыны паводле перапісу 2002 года — 6,519 чалавек, з іх: 80,17% (5,226) — туркі, 12,49% — македонцы, 6,96% — албанцы і 0,38% — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцейУ абшчыне існуе значная колькасць македонцаў-мусульман, якія па розных палітычна-рэлігійных прычынах пазіцыянавалі сябе як туркі, і невялікая частка як албанцы..
Паводле перапісу насельніцтва 2002 года, большая колькасць насельніцтва (4,880 чал.) пазначылі роднай мовай турэцкую, 953 чал. — македонскую, 439 чал. — албанскую, 1 чал. — арамунскую.
Болльшасць жыхароў абшчыны лічаць сябе мусульманамі (6,215 чал.), праваслаўнымі — 20 чал., каталікамі — 4 чал., і 60 чал. лічаць сябе прадстаўнікамі іншых веравызнанняў.
Славутасці Мемарыяльны цэнтр «Каджаджык» — радзіма Мустафы Кемаля Атацюрка
Катэгорыя:Абшчыны Паўночнай Македоніі