Іанічна-Адрыятычны трубаправод (ІАТ) (, IAP) — праект газаправода ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Ён будзе праходзіць ад горада Фіеры ў Албаніі праз Чарнагорыю і Боснію і Герцагавіну да Спліта ў Харватыі, уключаючы ў сябе падводныя ўчасткі Бар — Будва, Добрэч — Прэўлака, Цаўтат — Пелешац.

У Фіеры IAP будзе злучаны з Трансадрыятычным трубаправодам. Trans Adriatic Pipeline AG падпісала мемарандумы аб узаемаразуменні з распрацоўшчыкамі праекта IAP, уключаючы Plinacro (Харватыя), BH-Gas (Боснія і Герцагавіна), а таксама ўрадамі Чарнагорыі і Албаніі.

У Спліце трубаправод будзе злучаны з існуючай газатранспартнай сістэмай Харватыі. Акрамя таго, ён можа быць звязаны з іншай новай газавай інфраструктурай, у тым ліку з тэрміналам Крк LNG Hrvatska у Крк.

Даўжыня трубаправода будзе складаць 516 кіламетраў (321 міль). Трубаправод будзе двунакіраваным, а яго магутнасць будзе складаць 5 мільярдаў кубаметраў (180 мільярдаў кубічных футаў) прыроднага газу за год.

Міністэрская дэкларацыя па праекце IAP была падпісана 25 верасня 2007 года ў рамках Энергетычнай супольнасці.

У 2016 годзе SOCAR пагадзілася выступіць тэхнічным кансультантам і падпісала з прадстаўнікамі краін мемарандум аб супрацоўніцтве. Да праекту таксама далучыўся кансорцыум TAP.

У 2019 годзе харвацкі аператар Plinacro, албанскі Albgaz, чарнагорскі Montenegro Bonus і баснійскі BH-Gas дамовіліся пра стварэнне сумеснага прадпрыемства для будаўніцтва газаправода, у якім яны будуць мець роўныя долі. Але будаўніцтва зацягнулася, і плануецца ўвесці ў эксплуатацыю газаправод толькі да 2025 года.

Катэгорыя:Газаправоды Катэгорыя:Транспарт у Албаніі Катэгорыя:Транспарт у Босніі і Герцагавіне Катэгорыя:Транспарт у Харватыі Катэгорыя:Транспарт у Чарнагорыі