Фінголфін (, IPA: ) — персанаж легендарыума Джона Р. Р. Толкіна. Эльф з народа Нолдар, старэйшы сын караля Фінвэ і Індзіс, яго другой жонкі, малодшы брат Феанара (адзінакроўны) і Фіндзіс, старэйшы — Ірымэ і Фінарфіна, муж Анайрэ, бацька Фінгана, Тургана, Арэдэль і Аргана, дзед Ідрылі і Маэгліна.
Імкнучыся да каралеўскай улады ў сілу падтрымкі большасці Нолдар, далучыўся да Зыходу ў Серадзем’е. Пасля гібелі Феанара і адмовы ад тытула старэйшага з яго сыноў, Маэдраса, стаў Вярхоўным каралём Нолдар-выгнаннікаў. У Серадзем’і ён і яго падданыя пасяліліся і заснавалі каралеўства ў паўночных землях Хітлума. Пазней, калі ў Белерыянд з усходу прыйшлі Эдайн, Фінголфін дазволіў пасяліцца ў Дор-ломіне народу Мараха, чые правадыры сталі яго адданымі васаламі.
Персанаж не з’яўляўся ў самых ранніх версіях легендарыума, але задумваўся Толкінам у празаічных фрагментах, якія адносіліся да перыяду пасля напісання «Кнігі страчаных паданняў». У самых позніх працах прафесара Фінголфін істотна змяняецца, асабліва датычна матываў і развіцця яго варожасці з Феанарам.
Дом Фінголфіна
Катэгорыя:Персанажы кнігі «Сільмарыліян» Катэгорыя:Персанажы Серадзем’я Катэгорыя:Эльфы Серадзем’я Катэгорыя:Выдуманыя кіраўнікі Катэгорыя:Каралі Серадзем’я