«Вядзьмар» () — амерыканска-польскі фэнтэзійны тэлевізійны серыял, зняты паводле матываў аднайменнай серыі раманаў Анджэя Сапкоўскага. Прэм’ера першага сезона адбылася на стрымінгавым сэрвісе Netflix 20 снежня 2019 года, прэм’ера другога сезона — 17 снежня 2021 года. У верасні 2021 года быў анансаваны трэці сезон, пазней пачалася падрыхтоўка да здымак чацвёртага і пятага сезонаў. 25 снежня 2022 года на экраны выйшаў прыквел-серыял «Вядзьмар: Паходжанне».
Сюжэт Вядзьмар Геральт з Рывіі — мутант і паляўнічы на монстраў і нячысцікаў, імкнецца знайсці сваё месца ў свеце, дзе людзі часта аказваюцца горшымі за пачвар. У сельскай глушы дзяўчыну Енэфер, ад нараджэння гарбуху, бацька аддае ў навучанне да чараўніцы. А малалетняя прынцэса каралеўства Цынтра — Цыры — вымушана ўцячы, калі яе краіну захапіла імперыя Нільфгаард. Лёс гэтых трох складзецца так, што іх жыцці будуць цесна звязаны.
Сюжэт першага сезона быў адаптацыяй некаторых навел з першых дзвюх кніг цыкла пра Вядзьмара — «Апошняе жаданне» і «Меч Наканавання». Сюжэт другога сезона стаў адаптацыяй кнігі «Кроў эльфаў».
У ролях
Асноўны склад +Акцёр / актрысаПерсанажЗ’яўленне ў сезонах123РазамГенры КэвелГеральт з Рывіі8816Аня ЧалотраЕнэфэр з Венгерберга7815Фрэя Аланпрынцэса Цырыла8816Джоі Бэцібард Казялец448Міяна БёрынгЦісая дэ Врыэ5510Ройс ПірэсанІстрэд358Іман ФаранКагыр6713Мімі ДывеніФрынгілья Віга7714Уілсан Раджу-ПухальтэДара5510Ана ШафарТрыс Мэрыголд369Махеш ДжадуВільгефорц235Том КэнтанФілавандраль167Мэсія СімсанФранцэска Фільбаір66Кім БодніаВесемір66Агулам эпізодаў8816
Другарадны склад
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлесерыялы 2019 года