Дужаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дужаўшчына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кузьмініцкі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кузьмінічы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дужаўшчына (Гужаўшчына), сельсавет перайменаваны ў Дужаўшчынскі (Гужаўшчынскі). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Антонаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе