Карл Шміт-Ротлуф (, сапраўднае імя Карл Шміт (ням.: Karl Schmidt); , Ротлуф, Каралеўства Саксонія — , Заходні Берлін) — нямецкі мастак-экспрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў мадэрнізму ў жывапісе.

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Ротлуф каля Хемніцы (цяпер у складзе Хемніца). У 1901 годзе пачаломся сяброўства з Эрыхам Хекелем. У 1905 годзе паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Дрэздэне, 7 чэрвеня заснаваў разам з Фрыцам Блейлем, Эрнстам Людвігам Кірхнерам і Хекелем мастацкую групу «Мост» (ням.: Die Brücke). У 1906 годзе запрашае ў «Мост» Эміля Нольдэ, у Гамбургу знаёміцца з Шыфлерам і Шапірэ. У 1907—1912 гадах рабіў летнія паездкі ў Дангаст, дзе шмат маляваў. У 1911 годзе падарожнічаў па Нарвегіі. У 1912 годзе пераехаў у Берлін, знаёміцца і сябруе з Ліянелем Фейнінгерам, удзельнічаў у выставе «Зондэрбунд» у Кёльне, паездкі ў Італію, Парыж і Далмацыю. У 1913 годзе адбыўся распад групы «Мост». У 1915—1918 гадах удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, ваяваў салдатам на тэрыторыі Расійскай імперыі. У 1918 годзе пабраўся шлюбам з Эмі Фрыш. У 1918—1921 гадах — член «Рабочага савета па мастацтве», супрацоўнік часопіса «Акцыя». У 1918—1943 гадах жыў у Берліне, штогадовыя паездкі на Балтыйскае мора, дзе мастак шмат працаваў. У 1931—1933 гадах — член Прускай Акадэміі мастацтваў. У 1933 годзе быў вымушаны падаць у адстаўку. Яго працы заставаліся ў музеях да Алімпійскіх гульняў 1936 года, падчас якіх у галерэі ім. Фердынанда Мёлера (Ferdinand Möller Galerie) былі прадэманстраваны 70 яго акварэляў. У тым жа годзе ён выстаўляўся ў Галерэі Вестэрман (Westermann Gallery) у Нью-Ёрку. У лютым-сакавіку 1937 г. яшчэ 40 акварэляў былі выстаўлены ў Берліне, у галерэі ім. Карла Буххольца.

У ліпені 1937 года 25 карцін, 24 малюнкі і 2 яго акварэлі аказваюцца ў Мюнхене, на выставе «Дэгенератыўнае мастацтва».