Эва Юнчык-Зямэцкая (; нар. 19 мая 1949, Рашын) — польская юрыстка, журналістка і дзяржаўны дзеяч. Намеснік дзяржаўнага сакратара (з 2006 па 2008 г.), а потым (з 2008 па 2010 г.) дзяржаўны сакратар у Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку (2010–2014 г.).
З 19 студзеня 2015 года старшыня праўлення Адукацыйнага фонду Яна Карскага.
Біяграфія Нарадзілася 19 траўня 1949 года ў Рашыне, пасля вывучэння права і паслядыпломнага навучання журналістыкі ў Варшаўскім універсітэце працавала журналістам. Падчас Ваеннага становішча ў Польшчы ёй забаранілі займацца журналісцкай дзейнасцю, пасля чаго яна з’ехала ў ЗША.
У 1980-х яна была галоўным рэдактарам польскай міграцыйнай газеты Dziennik Polski. Займаўся супрацоўніцтвам паміж польскай, яўрэйскай і ўкраінскай абшчынамі ў ЗША.
Вярнулася ў Польшчу ў 1993 годзе. Прымала актыўны ўдзел у стварэнні Музея гісторыі польскіх яўрэяў Полін і працавала дырэктарам па развіцці і намеснікам дырэктара гэтай новай установыhttps://www.jankarski.net/pl/o-fundacji/osoba/ewa-junczyk-ziomecka.html.
19 студзеня 2006 года Юнчык-Зямэцкая стала намеснікам дзяржаўнага сакратара, а 23 красавіка 2008 года — сакратаром у Канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага.
Кіравала Упраўленнем сацыяльных ініцыятыў і Упраўленнем лістоў і меркаванняў грамадзян Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.
24 лютага 2010 года Юнчык-Зямэцкая была звольнена з гэтай пасады.
1 сакавіка 2010 года заняла пасаду Генеральнага Консула Рэспублікі Польшча ў Нью-Ёрку. Займала гэтую пасаду да 2014 года.
Падчас яе знаходжання на пасадзе Генеральнага Консула, у ЗША была адкрыта праграма «Карскі» і створана польска-амерыканская група «Кампанія стагоддзя Яна Карскага», дзякуючы якой Ян Карскі быў пасмяротна ўдастоены вышэйшай грамадзянскай узнагароды ЗША – Прэзідэнцкага медаля Свабодыhttps://teologiapolityczna.pl/ewa-junczyk-ziomecka-niedokonczona-misja-jana-karskiego.
У 2012 годзе ў Генеральным консульстве была таксама ўрачыста адкрыта штогадовая прэмія “Jan Karski Spirit Award”https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award.html, якая прысуджаецца Адукацыйным фондам Яна Карскага.
Эва Юнчык-Зямэцкая стала першым лаўрэатам гэтай прэмііhttps://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/consul-general-ewa-junczyk-ziomecka-is-the-recipient-of-the-first-spirit-of-jan-karski-award.html, за ёй рушылі ўслед вядучыя амерыканскія палітыкі: пасол у ААН Саманта Паўэрhttps://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/2013-spirit-of-jan-karski-award-given-to-samantha-power.html (2013 г.) і сенатар Джон Макейн (2014 г.)https://www.jankarski.net/en/about-us/spirit-of-jan-karski-award/spirit-of-jan-karski-award-goes-to-senator-john-mccain.html.
Дзякуючы консульскай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю ведаў пра Яна Карскага, у сакавіку 2013 г. выдавецтва Джорджтаўнскага ўніверсітэта апублікавала ў ЗША – праз 69 гадоў пасля першай публікацыі – кнігу Яна Карскага “Тайная дзяржава”https://press.georgetown.edu/Book/Story-of-a-Secret-State.
Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Нью-Йорку падчас праўлення Эвы Юнчык-Зямэцкай таксама было месцам інтэнсіўнага навучання польскіх і амерыканскіх настаўнікаў, мэтай якога было распаўсюджванне ведаў пра асобу і спадчыну Яна Карскага.
19 студзеня 2015 года, пасля завяршэння консульскай місіі, яна стала старшынёй праўлення Адукацыйнага фонду Яна Карскагаhttps://www.jankarski.net/en/about-us/person/ewa-junczyk-ziomecka.html.
Член асацыяцыі «Адкрытая Рэспубліка», асацыяцыі Габрэйскага гістарычнага інстытута і Асацыяцыі польскіх журналістаў.
Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку пра «Салідарнасць» і пра Яна Паўла II.
Актыўна працуе на карысць польска-яўрэйскага дыялогу.
Асабістае жыццё Былая жонка Марыюша Зямэцкага (польскага журналіста і тэлевядучага), у яе двое дзяцей: дачка Зузана і сын Станіслаў.
Юнчык-Зямэцкая была блізкім сябрам польскага пісьменніка Рышарда КапусцінскагаArtur Domosławski. Ryszard Kapuściński : a life. — Brooklyn, NY, 2012. — ISBN 978-1-84467-858-7..
Узнагароды Рыцарскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2015)https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WMP20150000851https://archive.today/20150626132546/http://www.prezydent.pl/aktualnosci/ordery-i-odznaczenia/art,1465,wolnosc-gospodarcza-warto-zaprzegac-w-dzialanie-dla-kultury.html Вялікі крыж Ордэна Заслуг (Партугалія) (2008)https://files.dre.pt/2s/2009/02/040000000/0769107691.pdf Медаль «Паўстанне ў Варшаўскім гета» (2006)https://archive.today/20150905001113/http://www.prezydent.pl/archiwum-lecha-kaczynskiego/aktualnosci/rok-2006/art,150,465,minister-ewa-junczyk-ziomecka-zostala-odznaczona-medalem-powstanie-w-getcie-warszawskim.html, прысуджаны Асацыяцыяй яўрэйскіх ветэранаў і ахвяр Другой сусветнай вайны.