Рэнэ Дамаль (фр. René Daumal, , Бульзікур, Ардэны — , ) — французскі паэт і празаік.
Біяграфія і творчасць Сын высокапастаўленага ўрадавага чыноўніка. Вучыўся ў прэстыжным парыжскім ліцэі Генрыха IV, дзе пазнаёміўся з Сімонай Вейль. Візіянер і багашукальнік, захапляўся тыбецкай містыкай, вучэннем Г. Гурджыева, перакладаў кнігі Э. Хэмінгуэя, Д. Т. Судзукі. Уваходзіў у блізкую да сюррэалізму літаратурную групу «Grand jeu». Памёр ад туберкулёзу, які прагрэсіраваў з-за празмернага ўжывання наркотыкаў.