Крысціян Готліб Шык (ням.: Christian Gottlieb Schick; , — , ) — нямецкі мастак-класіцыст, які пісаў у асноўным прасякнутыя рамантыкай гістарычныя палотны, партрэты і пейзажы.
Біяграфія Крысціян Готліб Шык навучаўся жывапісу ў Вышэйшай школе Карла ў Штутгарце ў Філіпа Фрыдрыха фон Хеча з 1787 года, затым працягнуў навучанне ў Іагана Генрыха Данекера ў 1795 годзе.
У 1798—1802 гадах Шык працаваў у мастацкім атэлье Жака-Луі Давіда, які дапамог яму ўдасканаліць сваю тэхніку, не страціўшы пры гэтым мастацкай індывідуальнасці Шыку.
З 1802 па 1811 год К. Г. Шык пражываў у Рыме, дзе быў сярод такіх людзей, як І. Кох, Камучыні, Цік, Шлегель і інш., зблізіўся з Карстэнсам, які аказаў значны ўплыў на кірунак яго таленту і быў прыняты, як свой, у сямействе Вільгельма Гумбальта.
У 1809 г., пасля мастацкай выставы ў Капітоліі, на якой знаходзіліся яго працы, дэпутацыя італьянскіх і французскіх мастакоў уручыла яму спецпрэмію і ганаровы лаўровы вянок.
У 1811 годзе Крысціян Готліб Шык вярнуўся ў свой родны горад, але праз некалькі месяцаў пасля гэтага памёр ад хваробы сэрца.