«Кніжны воз» — аўдыёпраект, папулярная мабільная праграма, чыталка дзіцячых аўдыёкніг (прафесійна агучаныя кнігі на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў). Памер — 28,9 мб. Стваральнік — Міхась Бутылін, сузаснавальнік праекта агучкі — Крысціна Дробыш. Працуе з 18 кастрычніка 2020 года. Даступна ў App Store і Google Play.

Змест Мабільная праграма «Кніжны воз» -- гэта платформа, дзе размяшчаюць прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове. Праграма дазваляе бясплатна слухаць аўдыякнігі як на смартфоне, так і праз камп’ютар.

Змест разнастайны, ад класічных «Прыгоды Рабінзона Круза», «Прыгоды Тома Соера» і «Маўглі» да твораў сучасных замежных і беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, як Алег Грушэцкі, Алена Масла, Ганна Янкута, Надзея Ясмінска, вершы Андрэя Скурко і іншых. Таксама на платформе можна знайсці народныя казкі, легенды і паданні, аповесць «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча, «Хронікі Нарніі» Клайва Льюіса, «Слёзы Тубі» Янкі Маўра, «Сабака Баскервіляў» Артура Конан Дойла, «Пітэр Пэн» і іншае.

«Кніжны воз» агучвае не толькі кнігі, выдадзеныя друкам, але і тыя, што ёсць толькі ў электронным варыянце. Улічваючы, што праект не камерцыйны, фонд «Кніжнага возу» складаюць творы, на якія ўжо скончыліся аўтарскія правы, або самі аўтары ці выдавецтвы далі згоду на іх агучку.

Праца праекта Удзельнікі праекта з’яўляюцца прафесіяналамі ў сваёй справе, многія маюць акадэмічную адукацыю і адпаведны досвед. У агучцы прымаюць удзел акторы вольнага Купалаўскага тэатра. Запісам, мантажом, музыкай і мастацкім афармленнем таксама займаюцца прафесіаналы ў адпаведнай галіне. Музыка для кніжак адмыслова пішацца камандай праекта пад адпаведны твор. З перакладамі замежных твораў праекту дапамагаюць як выдаўцы (напрыклад Валянціна Андрэева, уладальніца выдавецтва «Гутэнберг»), так і прафесійныя перакладчыкі (Ганна Янкута).

Праект супрацоўнічае з праектам «Кніжны рысь», які дае свае кнігі на публікацыю, з праектам «Бэйбус», які робіць анімаваныя вершы Андрэя Скурко, працаваў з праектам «Народныя казкі для дзетак», які зрабіў Алег Хаменка.

Гісторыя праекта «Кніжны воз» — гэта, найперш, дзіцячая літаратура, і сам праект ствараўся менавіта пад дзяцей. Праца над праектам пачалася ў верасні 2020 года. Першай кнігай, якая была агучана, стала «Прыгоды мышкі Пік-пік» Людмілы Рублеўскай. Доўгі час яна з’яўлялася найбольш папулярнай кнігай сярод карыстальнаў праекта.

На пачатак 2021 года ў прыкладанні былі тры кніжкі. Да першай гадавіны праекта, у верасні 2021 года, было ўжо 10 кніжак. На канец ліпеня 2022 года была агучана 31 кніжка. На канец ліпеня 2023 года фонд налічваў больш за 60 кніжак для праслухоўвання, што склала амаль 200 гадзін запісаў.

Напачатку стварэння слухачоў у праекта было 20—25 чалавек на дзень. У сярэдзіне 2022 года гэтая лічба складала каля 500—600 чалавек на дзень.

Крыніцы

Катэгорыя:Беларуская дзіцячая літаратура Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Мабільныя прылады Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы ў замежжы