Меркура-Чук () — горад у цэнтральнай Румыніі, у Трансільваніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Харгіта. Размешчаны ў гістарычнай вобласці Секеі, у даліне ракі Олт.

Гісторыя Паміж 1876 і 1918 гадамі Меркура-Чук уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі і быў адміністрацыйным цэнтрам камітату Чык. Па Трыянонскаму дагавору разам з усёй Трансільваніяй горад адышоў да Румыніі. З 1927 па 1938 год ён быў адміністрацыйным цэнтрам жудзеца Чук.

У 1940 годзе Меркура-Чук зноў адышла да Венгрыі па выніках Другога Венскага арбітражу і заставалася ў складзе апошняй да 1944 года. У 1944 годзе горад быў заняты Савецкай Арміяй, і ў 1945 годзе зноў увайшоў у склад Румыніі. З 1952 па 1968 год горад уваходзіў у склад Венгерскай аўтаномнай вобласці (з 1968 — Мурэш-Венгерская аўтаномная вобласць). У 1968 годзе было адноўлена дзяленне Румыніі на жудзецы, венгерская аўтаномія была скасавана, а Меркура-Чук стала адміністрацыйным цэнтрам жудзеца Харгіта.

Пасля Другой сусветнай вайны была праведзена індустрыялізацыя Меркуры-Чук, у прыватнасці, пабудаваны трактарны завод, тэкстыльная фабрыка і піваварны завод.

Адукацыя У 2001 годзе адкрыты Прыватны ўніверсітэт Sapientia — Трансільванскі Венгерскі Універсітэт. Гэта першы ў Румыніі ўніверсітэт, выкладанне ў якім вядзецца на венгерскай мове.

Спорт Гэта адзін з самых халодных гарадоў Румыніі, што робіць яго ідэальным для заняткаў зімовымі відамі спорту. У горадзе знаходзіцца лядовая арэна Лаяш Вакар, на лёдзе якой гуляе мясцовая хакейная каманда «Чыксерэда» — шматразовы чэмпіён Румыніі. У горадзе таксама знаходзіцца адзіны ў краіне каток, на якім магчыма правядзенне спаборніцтваў па канькабежным спорце. Многія спартсмены, якія выступаюць за Румынію на міжнародных спаборніцтвах, родам з Меркура-Чук, такія як біятланістка Ева Тофалві і фігурыст Золтан Келемен.

Славутасці

У горадзе ёсць пешаходная вуліца — вуліца Пецёфі.

У некалькіх кіламетрах на ўсход ад цэнтра горада знаходзіцца францысканскі манастыр Шумулеў-Чук, які з’яўляецца цэнтрам паломніцтва.

У цэнтры горада захаваўся замак Міко, пабудаваны ў стылі позняга Адраджэння.

Насельніцтва

Нацыянальны склад:

Венгры — 81,75 % Румыны — 17,3 % Цыганы — 0,62 %

74,06 % насельніцтва каталікі, 14,99 % праваслаўныя, 7,41 % — пратэстанты-рэфармісты, 2,05 % унітарыяне.

Паводле даных перапісу 2016 года, насельніцтва горада складала 42 120 чалавек.

Гарады-пабрацімы

Фотаздымкі

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада FINALLY, SLAVS! Early Slavic infiltration into the Eastern Carpathians

Катэгорыя:Гарады Румыніі Катэгорыя:Харгіта