Мікалай Міхайлавіч Ільін (нар. , Менск) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1973), прафесар (2001).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Таваразнаўства прамысловых тавараў», 1958).
Працаваў у Мінскім кааператыўным тэхнікум Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (з 1959, выкладчык), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1962, прафесар кафедры таваразнаўства непрадуктовых тавараў, у 1979—1991 — дэкан гандлёва-эканамічнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: эаканоміка, арганізацыя кіравання і планаванне гандлю; таваразнаўства непрадуктовых тавараў; эстэтыка тавараў.
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў і інш.
Бібліяграфія Роль торговли в совершенствовании ассортимента товаров народного потребления (на примере товаров хозяйственного назначения) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Ильин Николай Михайлович. ― Минск, 1973.
Літаратура Ильин Николай Михайлович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. — С. 96—97. Торгово-экономический факультет // Белорусский государственный институт народного хозяйства им. В. В. Куйбышева. ― Минск, 1983. —С. 154—173. — В содержании об Ильине Н. М.
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі БДЭУ