Бабадаг () — горад у Румыніі, у гістарычнай вобласці Дабруджа, уваходзіць у склад жудзеца Тулча.

Бабадаг ляжыць паміж гор, ва ўрадлівай, але балоцістай мясцовасці недалёка ад дэльты Дуная. Размешчаны над возерам той жа назвы, у паўночнай частцы Дабруджы на адлегласці 213 км на ўсход ад Бухарэста, 32 км на поўдзень ад адміністрацыйнага цэнтра жудзеца г. Тулчы, 80 км на поўнач ад Канстанцы і 80 км на паўднёвы ўсход ад Галаца.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Румыніі Катэгорыя:Тулча (жудзец)