Інцыдэнт з кітайскім паветраным шарам над ЗША — здарэнне з пранікненнем у амерыканскую паветраную прастору, якое адбылося ў канцы студзеня і пачатку лютага 2023 года. 2 лютага, паводле заявы Міністэрства абароны ЗША, над штатам Мантана быў заўважаны кітайскі разведавальны аэрастат. Са слоў афіцыйнага Пекіна, гэта быў грамадзянскі паветраны шар, які выпадкова апынуўся над амерыканскай тэрыторыяй.
Інцыдэнт 2 лютага ў стратасферы над Мантанай высачылі паветраны шар. За аэрастатам назіралі самалёты ВПС ЗША і F-22 Raptor. Аб’ект быў памерам прыкладна з тры аўтобусы і меў тэхналагічны адсек. Перад выяўленнем ён прайшоў над кантынентальнай часткай Злучаных Штатаў, а раней — над Алеуцкімі астравамі і Канадай.
У амерыканскай паветранай прасторы аэрастат знаходзіўся з 28 студзеня. 30 студзеня прайшоў праз канадскія Паўночна-Заходнія тэрыторыі. Затым паветраны шар перасёк Айдаха (31 студзеня) і Мантану (1 лютага). 3 лютага аб’ект знаходзіўся над Місуры, блізу Канзас-Сіці.
Афіцыйныя асобы Міністэрства абароны ЗША разглядалі магчымасць збіць паветраны шар, але вырашылі не рабіць гэтага з-за рызыкі таго, што абломкі могуць параніць мірных жыхароў на зямлі. 4 лютага аэрастат быў усё ж збіты ля берагоў Паўднёвай КараліныСША сбили китайский аэростат у берегов Южной Каролины. Абломкі паветранага шара былі рассеяны на плошчы 7 квадратных міль (18 км2). Былі зроблены намаганні па іх зборы.
Рэакцыя : Амерыканскія ўлады заявілі, што выяўлены аб’ект — разведавальны кітайскі аэрастат. Міністр абароны і іншыя высокапастаўленныя ваенныя чыноўнікі правялі нараду, а прэзідэнт Джо Байдэн атрымаў «настойлівую рэкамендацыю» не збіваць аэрастат. : Урад суседняй Канады выклікаў на бяседу пасла Кітая. Канадскія вайскоўцы запэўнілі суайчыннікаў, што ім нічога не пагражае. : Прадстаўнік МЗС КНР заявіў, што аб’ект быў грамадзянскім паветраным шарам, выкарыстоўваным для метэаралагічных даследванняў. Пад уплывам заходніх вятроў і з абмежаванай здольнасцю да самакіравання ён адхіліўся ад запланаванага курсу. Кітайская дзяржаўная газета пісала: «Каб шпіёніць за ЗША з дапамогай паветранага шара, трэба як моцна адстаць, каб выкарыстоўваць тэхналогію 1940-х гадоў, так і быць дастаткова прасунутым, каб кантраляваць яго палёт праз акіян. Тыя, хто фабрыкуе хлусню, толькі агаляя сваё невуцтва». Пасля знішчэння кітайскі ўрад заявіў, што ён будзе абараняць законныя інтарэсы адпаведных прадпрыемстваў і пакідае за сабой права прадпрымаць далейшыя дзеянні, пры гэтым крытыкуючы ЗША за «відавочную празмерную рэакцыю і сур’ёзнае парушэнне міжнароднай практыкі». : Адміністрацыя прэзідэнта Нікаласа Мадура паўтарыла словы ўладаў Кітая, заявіўшы, што Злучаныя Штаты збілі грамадзянскі аэрастат.
Наступствы Прэзідэнтам Джо Байдэнам, у сувязі са здарэннем, была адкладзена запланаваная дыпламатычная паездка у Кітай дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.
Падобныя выпадкі Па словах прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, у апошнія гады было некалькі выпадкаў меркаванага пранікнення кітайскіх разведвальных аэрастатаў у паветраную прастору краіны, у тым ліку тры разы пры адміністрацыі Трампа і адзін раз пры адміністрацыі Байдэна.
У 2020 годзе аналагічны паветраны шар быў заўважаны ў Сэндаі, Японія.
У лютым 2022 года ля берагоў Тайваня заўважаны некалькі паветраных шароў. Міністэрства нацыянальнай абароны Тайваня заявіла, што яны, верагодна, выкарыстоўваліся для метэаралагічных назіранняў для Усходняга камандавання тэатра ваенных дзеянняў Народна-вызваленчай арміі Кітая і не ўяўлялі непасрэднай пагрозы бяспекіChinese weather balloons no reason for alarm: MND. Taipei Times Feb 28, 2022.
3 лютага ў МА ЗША заявілі, што над Лацінскай Амерыкай праляцеў другі меркаваны кітайскі аэрастат. Непацверджаныя назіранні паветранага шара былі зарэгістраваны ў Калумбіі, Венесуэле і Коста-Рыцы.
Спасылкі
Катэгорыя:Міжнародныя інцыдэнты Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:Падзеі 2 лютага Катэгорыя:2023 год у ЗША