Беклян (, ) — горад у Румыніі ў складзе жудзеца Бістрыца-Нэсэуд.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1235 годзе пад назвай «Bethleem».

У 1325 годзе род Бетлен пабудаваў тут замак. У 1438 годзе Гергей Бетлен пашырыў замак. Падчас паўстання Ракацы замак некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, куруцы яго спалілі, а ў 1707 годзе імперскія войскі канчаткова зраўнялі з зямлёй, і да гэтага часу ад яго не засталося слядоў.

29 снежня 1848 года ў гэтых мясцінах паўстанцкае войска Юзафа Бема пацярпела паражэнне ад аб’яднанага войска Яблонскага і Карла фон Урбана.

Катэгорыя:Гарады Румыніі Катэгорыя:Бістрыца-Нэсэуд